У Расіі нацыяналізавана сістэма браніравання авіяквіткоў, на якую перайшла «Белавія»
Маскоўскі суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы маёмасць уласнікаў «Сирена-Трэвел» — распрацоўшчыка сістэмы браніравання авіябілетаў Leonardo. Рашэнне было прынята 20 лютага, справа разглядалася ў закрытым рэжыме, паведамляе РБК.
Маскоўскі суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы маёмасць уласнікаў «Сирена-Трэвел» — распрацоўшчыка сістэмы браніравання авіябілетаў Leonardo. Рашэнне было прынята 20 лютага, справа разглядалася ў закрытым рэжыме, паведамляе РБК.
Антыкарупцыйны іск быў пададзены Генпракуратурай 4 лютага. Сярод адказчыкаў было 45 фізічных асоб і 2 замежныя юрыдычныя асобы. Паводле крыніц выдання, наглядны орган запатрабаваў канфіскаваць уласнасць, бо ўсталяваў, што кампаніі «Сирена-Трэвел», ТКП і іншыя прадпрыемствы групы, якія прадстаўляюць крытычна важныя паслугі, былі набытыя карупцыйным шляхам, а таксама знаходзяцца пад крымінальным уплывам і замежным кантролем.
Генпракуратура высветліла, што гэта стала вынікам наўмыснага банкруцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўнае агенцтва паветраных зносін грамадзянскай авіяцыі» ў 2003 годзе. Агенцтва прадавала квіткі праз сетку авіякас і кіравала сістэмай афармлення паветраных перавозак «Сирена». Узначальваў яго Рыфат Шайхутдзінаў, цяпер ён дэпутат Дзярждумы. Паводле версіі Генпракуратуры, ён адмываў сродкі і ўкладаў іх у нерухомасць, у тым ліку ў сетку гатэляў.
Таксама дзяржаве перададзены аэрапортавая сістэма рэгістрацыі пасажыраў і багажу Astra і іншыя актывы.
«Белавія» перайшла на Leonardo ў верасні 2023 года. У студзені гэтага года ў кампаніі ўзніклі праблемы з афармленнем квіткоў з-за збою ў расійскай сістэме.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.