У Расіі рэкордна запаволіўся рост заробкаў праграмістаў

Заробкі расійскіх ІТ-спецыялістаў па-ранейшаму дэманструюць рост, але ён зусім не радуе. Свежыя лічбы прыводзіць CNews са спасылкай на партал для пошуку працы SuperJob.

15 каментарыяў

Пры канцы кастрычніка адносна студзеня 2023 года заробкі айцішнікаў у Расіі сталі вышэйшымі больш як на 6%. Калі разглядаць рост год да года, то ён складае 8,5%. Але яшчэ два гады таму лічба расла амаль у 3 разы хутчэй.

8,5% — найгоршы паказчык росту заробкаў расійскіх айцішнікаў за апошнія два гады. І гэта пры тым, што ў 2022 годзе яны масава пакідалі краіну, пагоршыўшы і без таго сур’ёзны дэфіцыт ІТ-кадраў, а пасля пачатку вайны ва Украіне з расійскага рынку сышлі замежныя распрацоўшчыкі софту і «жалеза», справакаваўшы вострую неабходнасць у імпартазамяшчэнні.

У 2022 годзе, паводле звестак SuperJob, па вынікаў усяго года заробкі ІТ-спецыялістаў выраслі на 19,1%, а ў 2021-м рост склаў 26,3% у параўнанні з кавідным 2020-м. Прычыны, чаму зніжаецца тэмп паляпшэння якасці жыцця расійскіх айцішнікаў, там не ўдакладняюць.

Палова расійскіх айцішнікаў не змагла атрымаць працу ў міжнародных кампаніях
Па тэме
Палова расійскіх айцішнікаў не змагла атрымаць працу ў міжнародных кампаніях

У лістападзе CNews пісаў, што ў многіх найбуйнейшых гарадах Расіі ІТ-спецыялісты па памеры заробкаў сталі саступаць прадстаўнікам іншых прафесій. Іх сталі даганяць менеджары па продажах, зваршчыкі, кіроўцы аўтамабіляў і многія іншыя. Таксама ў краіне намецілася праблема з нізкім заробкам расійскіх студэнтаў у ІТ. Ім плацяць у сярэднім 47 тысяч RUB ($530), але яны цалкам могуць зарабляць у сярэднім 67 тысяч RUB, калі пойдуць з ІТ і пачнуць працаваць кур’ерамі.

Эксперты не здзіўленыя запаволеннем росту заробкаў ІТ-спецыялістаў — у прыватнасці таму, што мясцовы рынак ізаляваны ад Захаду, а большасць расійскіх айцішнікаў не можа ўладкавацца ў заходнія кампаніі. «Агульная ёмістасць рынку знізілася, і расійскія кампаніі лічаць за лепшае размяркоўваць абмежаваныя рэсурсы на стратэгічныя праекты, развіццё новых кадраў. Пры гэтым заробкавая канкурэнцыя з заходнімі кампаніямі ў мінулым, таму расійскаму бізнэсу не трэба гнацца за высокім узроўнем доларавых заробкаў», — кажа адзін з суразмоўцаў SuperJob.

Акрамя таго, трэнд можа быць звязаны з падзеннем якасці ІТ-спецыялістаў. У расійскай ІТ-сферы ёсць дзве кадравыя праблемы — агульны дэфіцыт работнікаў і мноства нізкапробных работнікаў, якія не спяшаюцца развівацца ў сваёй сферы. Яны ведаюць, што праз кадравы голад іх у любым выпадку возьмуць на працу.

В России заявили о «жутком дефиците» айтишников
По теме
В России заявили о «жутком дефиците» айтишников
У российских айтишников подскочили зарплаты в этом году
По теме
У российских айтишников подскочили зарплаты в этом году

Читать на dev.by