У Расіі спрасцілі льготныя крэдыты для ІТ-кампаній
Расійскі прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін падпісаў пастанову, паводле якой скасоўваецца адная ўмова для атрымання льготнага крэдыту кампаніямі-распрацоўшчыкамі, перадае vc.ru.
Цяпер акрэдытаваная фірма не абавязкова мае быць атрымальнікам падатковых ільгот і выкарыстоўваць паніжаныя страхавыя ўзносы. Урад лічыць, што так больш ІТ-кампаній змогуць атрымаць крэдыт пад 3% гадавых, а гэта «захавае планавую дынаміку ўкаранення» расійскага праграмнага забеспячэння і забяспечыць высокі ўзровень незалежнасці ад імпартнага софту.
У Мінлічбы дадалі, што скасавалі забавязанне аб індэксацыі заробкаў ІТ-кампаніямі. Таксама дазволеная выплата прэмій супрацоўнікам за кошт сродкаў ільготнага крэдыту.
Ільготныя крэдыты даступныя ад 2019 года. Сумы ад 5 млн да 10 млрд RUB ($62,6 тысячы — $125,2 млн) можна выдаткаваць на ўкараненне і распрацоўку праграм.
Читать на dev.by