Расійскія айцішнікі актывізавалі спробы пакінуць краіну

На пачатку 2024 года рэзка павялічылася цікавасць расійскіх ІТ-спецыялістаў да праграм атрымання ДНЖ у Еўропе, піша «Камерсант». Паводле ацэнак кансалтынгавага агенцтва Garant In, за першы квартал колькасць запытаў вырасла на 233% год да года. Абсалютныя паказчыкі не раскрываюцца.

12 каментарыяў

Для параўнання, у 2023 годзе прырост быў 44%. Каля 80% усіх запытаў прыходзілася на атрыманне ДНЖ у Францыі, яшчэ каля 10% — у Італіі.

«Цяпер каля паловы ўсіх запытаў на ДНЖ мы атрымліваем ад ІТ-спецыялістаў. Францыя не патрабуе пражывання на тэрыторыі краіны, адпаведна, чалавек можа не станавіцца падатковым рэзідэнтам. Акрамя таго, у Францыі няма патрабавання па інвеставанню для атрымання ДНЖ, толькі пацверджанне даходаў», — тлумачаць Garant In. Там адзначаюць, што іншыя краіны пачалі згортваць даступныя для расійцаў праграмы, але попыт на пераезд застаўся.

Летась кіраўнік расійскага Мінлічбы Максут Шадаеў са спасылкай на буйныя ІТ-кампаніі заяўляў, што праграма зваротнай рэлакацыі работнікаў сферы не патрэбная, бо яны актыўна вяртаюцца з уласнай ініцыятывы, але даных па колькасці тых кадраў, што вярнуліся, не прыводзіў. За дзевяць месяцаў 2023 года, паводле звестак расійскага МУС, грамадзянства або ДНЖ за мяжой атрымалі мінімум 68 тысяч расійцаў, што ўдвая больш, чым годам раней.

«Ён сам прыйшоў»: у расійскім Мінлічбы заявілі, што праграма вяртання айцішнікаў не спатрэбілася
Па тэме
«Ён сам прыйшоў»: у расійскім Мінлічбы заявілі, што праграма вяртання айцішнікаў не спатрэбілася

Эксперты мяркуюць, што расійскія айцішнікі дагэтуль жаданыя ў заходніх кампаніях, нягледзячы на геапалітычную сітуацыю. Акрамя таго, многія спецыялісты працавалі на замежныя кампаніі або іх даччыныя структуры ў Расіі, якія паступова рэлакавалі супрацоўнікаў. Аднак цяпер па дапамогу з рэлакацыяй часцей звяртаюцца фізасобы, а не кампаніі. Пры пераездзе для іх важныя «прастата легалізацыі і нізкія падаткі». Гэта адбываецца нягледзячы на дзяржпадтрымку ІТ-сектара ў Расіі і паступовае змяненне сітуацыі з доступам да перадавых тэхналогій. Паводле слоў суразмоўцаў выдання, спецыялісты нервуюцца праз скасаванне мараторыя на праверкі ІТ-кампаній, абаротныя штрафы і крымінальную адказнасць да дзесяці гадоў за ўцечкі персанальных даных.

HR-спецыялісты адзначаюць, што расійскі ІТ-рынак становіцца ізаляваным ад глабальнага, таму многія высакакласныя кадры «хочуць з’ехаць, каб мець магчымасць працаваць у сусветнай і заходняй супольнасці, не страціць у сваім кошце і кампетэнцыях». Расійскія ІТ-кампаніі вельмі неахвотна адпускаюць супрацоўнікаў за мяжу і наадварот імкнуцца вярнуць, а размова аб аддаленай працы з іншай краіны ідзе толькі з самымі каштоўнымі кадрамі.

Российские айтишники стали чаще брать микрокредиты
По теме
Российские айтишники стали чаще брать микрокредиты
Чэхія зрабіла бестэрміновай забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам і расійцам
Па тэме
Чэхія зрабіла бестэрміновай забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам і расійцам

Читать на dev.by