У Расіі закрываюцца аўтарызаваныя сэрвісныя цэнтры Apple
Ад пачатку года ў Расіі закрыліся некалькі аўтарызаваных сэрвісных цэнтраў Apple, яшчэ некалькі знаходзяцца пад пагрозай закрыцця.

Паводле даных «Известий», у студзені закрыліся сэрвісныя цэнтры Apple у Маскве MacLabs і B2X у Санкт-Пецярбургу. MacLabs перастаў прымаць прылады на абслугоўванне 9 студзеня. З цяжкасцямі сутыкнуўся іншы маскоўскі сэрвіс — «Брабралаб». Ягоны заснавальнік і гендырэктар Зміцер Кір’янаў абвясціў кампанію па зборы сродкаў на працяг дзейнасці.
Раней Apple увяла абмежаванні для Расіі праз вайну ва Украіне. На тэрыторыі краіны перастала працаваць афіцыйная інтэрнэт-крама. Мінпрамгандаль уключыў прадукцыю Apple у пералік тавараў для паралельнага імпарту. Сетка re:Store пачала закрываць крамы ў Расіі, патлумачыўшы гэта перабудовай лагістыкі. У сакавіку сэрвісныя цэнтры Apple перасталі абслугоўваць паводле гарантыі MacBook і iPad праз недахоп дэталяў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какая хорошая новость.
Интересно, чем же?
Ведь остальное железо – в основном хлам!
у чувака андроид просто
а, понятно, те если apple, то сразу мобильник на уме – макбуки не ломаются