У расійскай ІТ-галіне развяліся няўмелыя праграмісты, горш за ўсё справы ў франтэнде

У Расіі стала вельмі шмат ІТ-спецыялістаў, чые кампетэнцыі ў сферы недастаткова высокія. Пра гэта піша CNews паводле слоў кансалтынгавай кампаніі Nordcore, якая займаецца падборам персаналу.

2 каментарыя

Калі ў цэлым у розных галінах на праблемы з пошукам высокакваліфікаваных кадраў скардзяцца 54% рэкруцёраў, то ў ІТ доля незадаволеных узроўнем ведаў і вопыту суіскальнікаў складае 66%. Аналагічная сітуацыя складваецца ў сферы тэлекамунікацый.

40% апытаных Nordcore рэкруцёраў сутыкаюцца з яшчэ адной праблемай пры пошуку кандыдатаў на ІТ-вакансіі: часта яны не паспяваюць завяршыць працэс наймання канкрэтнага спецыяліста, як ён сыходзіць у іншую кампанію.

Эксперты звязваюць падзенне ўзроўню кампетэнцый расійскіх ІТ-спецыялістаў з кадравым голадам, што склаўся ў галіне, і з’яўленнем вялікай колькасці людзей, якія прыйшлі з іншых сфер пасля курсаў перакваліфікацыі, напрыклад, лагістаў і бухгалтараў, а таксама хатніх гаспадынь. Дэфіцыт айцішнікаў, у сваю чаргу, выкліканы нестабільнай эканамічнай сітуацыяй і адтокам кадраў, кажуць у Nordcore.

Расійскім распрацоўшчыкам яшчэ не паднялі падатку, а софт ужо падаражэў як за ўвесь 2023 год
Па тэме
Расійскім распрацоўшчыкам яшчэ не паднялі падатку, а софт ужо падаражэў як за ўвесь 2023 год

Часцей за ўсё курсы перакваліфікацыі — гэта навучанне ў анлайн-школах, якія сталі прапаноўваць мноства ІТ-курсаў на хвалі росту папулярнасці сферы. Сярод іх ёсць «інтэнсівы», якія дазваляюць асвоіць тую ці іншую ІТ-прафесію за некалькі тыдняў, а часам і дзён. CNews адзначае, што ІТ-працадаўцы з недаверам ставяцца да выпускнікоў такіх школ і не спяшаюцца прымаць іх на працу.

Асабліва востра праблема з якасцю кадраў стаіць у сферах сістэмнай аналітыкі і франтэнд-распрацоўкі. Гэта звязваюць з тым, што стэк у франтэнде некалькі лягчэйшы, чым у бэкэндзе. Большасць «увайсцішнікаў» сёння ідуць у тую спецыялізацыю, якой прасцей навучыцца, і толькі нешматлікія ў далейшым імкнуцца «дабраць» веды ўнутры кампаніі. Пры гэтым у Nordcore адзначаюць, што некваліфікаваныя ІТ-спецыялісты не імкнуцца затрымлівацца ў адной кампаніі і праз прыкладна паўгода з новым радком у рэзюмэ пераходзяць у іншую на вышэйшую пасаду.

Расійскаму бізнэсу катастрафічна не хапае айцішнікаў, нарасхват нават джуны
Па тэме
Расійскаму бізнэсу катастрафічна не хапае айцішнікаў, нарасхват нават джуны

Читать на dev.by