У Сан-Францыска пустуе рэкордная колькасць офісаў

Яшчэ некалькі гадоў таму ў офісах Сан-Францыска віравала жыццё, але цяпер колькасць занятых плошчаў дасягнула гістарычнага мінімуму, піша ABC7.

5 каментарыяў

«Цяпер доля свабодных плошчаў у дзелавой частцы Сан-Францыска складае крыху больш за 35% — гэта найбольшае значэнне, якое мы калі-небудзь фіксавалі ў гісторыі горада», — кажуць аналітыкі даследчага цэнтра CBRE, якія спецыялізуюцца на ІТ-індустрыі і яе ўплыве на рынак камерцыйнай нерухомасці. Да пандэміі паказчык знаходзіўся ў межах 3-4%.

Паводле іх ацэнак, у 2024 годзе пуставаць будзе яшчэ больш офісаў, прынамсі ў першым паўгоддзі, паколькі некаторыя кампаніі дагэтуль аптымізуюць колькасць офісных прастор, якія выкарыстоўваюць.

Эксперты бізнэс-асацыяцыі Bay Area Council звязваюць гэтую з’яву з аддаленай працай і залежнасцю горада ад ІТ-сферы і яе гульцоў. Айцішнікі ўжо вельмі доўгі час працуюць з дому, а шматлікія кампаніі наладзілі стабільную працу ў дыстанцыйным фармаце. Акрамя таго, цяперашніх і патэнцыйных працадаўцаў адпужваюць праблемы бяздомнасці, злачыннасці, грамадскай бяспекі і чысціні.

Аднак у Bay Area Council адзначаюць, што, мяркуючы з даных аб дазволах на вядзенне камерцыйнай дзейнасці, у цэлым у горадзе стала адкрывацца больш кампаній, ніж закрывацца.

Тэхнакампаніі Крэмніевай даліны масава мігравалі ў Осцін. Але цяпер бягуць адтуль
Па тэме
Тэхнакампаніі Крэмніевай даліны масава мігравалі ў Осцін. Але цяпер бягуць адтуль
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Па тэме
Бігтэхі пазбаўляюцца нерухомасці ў Крэмніевай даліне
Айтишники в Сан-Франциско платят по $700 в месяц за крошечные кабинки для ночлега
По теме
Айтишники в Сан-Франциско платят по $700 в месяц за крошечные кабинки для ночлега
Маск змяніў лагатып Twitter на фасадзе штаб-кватэры і дастаў расследаванне ўладаў
Па тэме
Маск змяніў лагатып Twitter на фасадзе штаб-кватэры і дастаў расследаванне ўладаў

Читать на dev.by