У сеціва патрапілі выявы iPhone 15
Інсайдары пачалі публікаваць фатаграфіі «балванак» будучых прылад Apple, якія звычайна выцякаюць праз вытворцаў аксесуараў.
Паводле даных інсайдараў, лінейка iPhone 15 будзе паказаная ўжо ў верасні гэтага года. На апублікаваных выявах дызайн практычна цалкам паўтарае вонкавы выгляд папярэдняй лінейкі. Аднак ёсць невялікія адрозненні: усе гаджаты атрымаюць порт USB-C замест Lightning. Пераключальнік бязгучнага рэжыму на прыладзе ператворыцца ў звычайную кнопку.
На здымках відаць, што iPhone 15 Pro і iPhone 15 Pro Max маюць танчэйшыя рамкі вакол дысплэя, ніж у малодшых мадэляў. Ва ўсіх прылад ёсць Dynamic Island замест выраза. Паводле непацверджаных даных, малодшыя мадэлі будуць мець дысплэй на 60 Гц, усе версіі атрымаюць павялічаную ёмістасць батарэі.
Читать на dev.by