У сеціва трапілі заробкі 10+ тысяч супрацоўнікаў Google
Google адная з самых шчодрых кампаній у амерыканскім ІТ. У 2022 годзе медыянны заробак гуглераў склаў $279 802. Insider займеў унутраны дакумент тэхнагіганта, у якім сабраныя даныя пра аклады, акцыі і прэміі, пададзеныя 12 тысячамі яго супрацоўнікаў розных прафесій — у тым ліку інжынераў, бізнэс-аналітыкаў, спецыялістаў па продажах ды іншых — за мінулы год.
Даныя ахопліваюць толькі фултайм-працаўнікоў, якія месцяцца ў ЗША, і не ўключаюць іншых «дачок» Alphabet, напрыклад, эксперыментальныя праекты Other Bets, распрацоўшчыкаў тэхналогіі для беспілотных аўтамабіляў з Waymo і медтэх-падраздзялення Verily. Журналісты склалі табліцу мінімальных і максімальных паказчыкаў, а таксама прывялі максімальныя значэнні па розных прафесіях.
Так, у бізнэс-аналітыкаў аклад вар'іруецца ад $91 тысячы да $243 тысяч, бонусы дасягаюць $124 тысяч, а максімальныя выплаты акцыямі набліжаюцца да $189 тысяч. Дата-саентысты ў якасці акладу атрымліваюць $120-254 тысячы плюс да $326 тысяч бонусаў і да $235 тысяч акцыямі. Аклад інжынераў апаратнага забеспячэння знаходзіцца ў дыяпазоне $111-281 тысяча, бонусы могуць дасягаць $84 тысяч, а акцыі — прыносіць да $265 тысяч. У інжынераў софту аклад ад $82 тысяч да $718 тысяч, узнагароджанне акцыямі — да $1,5 млн, а бонусы — да $605 тысяч.
У цэлым распрацоўшчыкі з’яўляюцца аднымі з самых высокааплатных супрацоўнікаў Google. У табліцах ніжэй прыведзеныя максімальныя значэнні акладаў і прэмій спецыялістаў розных прафесій, якія працуюць у кампаніі.
Читать на dev.by