Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У сеціве з'явілася велічэзная дакументацыя Google наконт працы пошукавага алгарытму

Беспрэцэдэнтная ўцечка 2500 старонак унутранай дакументацыі Google пралівае святло на тое, як адбываецца аналіз і ранжыраванне сайтаў яе пошукавым алгарытмам, а таксама сведчыць, што кампанія многія гады, мякка кажучы, была не зусім праўдзівая наконт гэтага.

1 каментарый

Дакументацыя была выкладзеная самой Google, мабыць, памылкова 27 сакавіка на GitHub і знаходзілася там да 7 мая, паспеўшы добра захавацца ў інтэрнэце. Першым пра ўцечку паведаміў SEO-спецыяліст Рэнд Фішкін, пасля яго падрабязны разбор зрабіў яго калега Майк Кінг. Інфармацыя, якая змяшчаецца ў ёй, у асноўным тэхнічная і будзе, хутчэй, цікавая і карысная спецыялістам па пошукавай аптымізацыі і распрацоўшчыкам, чым шараговым карыстальнікам.

Напрыклад, у ёй дэталізуецца, якія даныя Google збірае з вэб-старонак і сайтаў, якія сайты падымае вышэй у выдачы па адчувальных тэмах, такіх як выбары, якая палітыка ў дачыненні да невялікіх сайтаў і многае іншае.

Некаторыя падрабязнасці разыходзяцца з публічнымі заявамі прадстаўнікоў Google. Напрыклад, паводле іх слоў, для ранжыравання вэб-старонак не выкарыстоўваюцца даныя Chrome, аднак у матэрыялах з уцечкі браўзер наўпрост згаданы ў пасажах пра паказ сайтаў у выдачы. Іншы прыклад тычыцца ролі метрыкі EEAT (Experience, Expertise, Authoritativeness, Trustworthiness) для ацэнкі надзейнасці крыніц інфармацыі. Мяркуючы з дакументацыі, кампанія адсочвае атрыбут аўтарства кантэнту на старонках. Гэта можа паўплываць на рэйтынг, хоць Google заяўляе, што гэта не так.

Сама Google пакуль ніяк не каментуе ні сітуацыі, ні сапраўднасці дакументаў.

У пашукавіку Google зявілася ўкладка для выдачы без «смецця»
У пашукавіку Google з’явілася ўкладка для выдачы без «смецця»
Па тэме
У пашукавіку Google з’явілася ўкладка для выдачы без «смецця»
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
Па тэме
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Люблю такие вбросы без ссылки на то где на это можно взглянуть своими глазами.