АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
Карыстальнікі сталі скардзіцца на новую пошукавую функцыю AI Overviews ад Google --штучны інтэлект генеруе кароткія адказы на базе вынікаў выдачы. Выявілася, што інструмент не толькі не ўмее ў гумар, але яшчэ і раздае шкодныя парады.
Карыстальнікі сталі скардзіцца на новую пошукавую функцыю AI Overviews ад Google --штучны інтэлект генеруе кароткія адказы на базе вынікаў выдачы. Выявілася, што інструмент не толькі не ўмее ў гумар, але яшчэ і раздае шкодныя парады.
Напрыклад, аднаму карыстальніку АІ заявіў, што «з піцы па шэрагу прычын можа саслізгваць сыр». І з усёй сур’ёзнасцю параіў дадаць у соус прыкладна восьмую частку шклянкі неатрутнага клею, каб сыр лепш трымаўся. Мяркуючы з усяго, крыніцай «разумнай» падказкі стаў жартоўны каментар з Reddit 11-гадовай даўніны.
У другім выпадку АІ са спасылкай на геолагаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі рэкамендаваў ужываць хоць бы адзін невялікі камень на дзень — аджа там утрымліваюцца карысныя вітаміны і мінералы. Але папярэдзіў, што даданне камянёў у рацыён пагражае запорамі і траўмамі ўнутраных органаў, калі піць мала вады.
Google’s AI overview recommends eating rocks 🤣 This is not satire, try googling it. Source seems to be an @TheOnion article. pic.twitter.com/jZtJGNiFvc
У трэцім выпадку АІ-інструмент запэўніў карыстальніка, што ніводная з 54 краін Афрыкі не пачынаецца з літары «К». Але тут жа ўдакладніў, што назва Кеніі, размешчанай ва ўсходняй частцы кантынента, пачынаецца менавіта з «гуку „К“».
Google пачала тэсціраваць функцыю AI Overviews у ЗША і Вялікабрытаніі, да канца года яе плануюць раскаціць на іншыя краіны. «Google пагугліць за вас», — заявіла кіраўніца пошукавага падраздзялення тэхнагіганта Ліз Рыд у часе прэзентацыі навінкі на канферэнцыі I/O на мінулым тыдні.
У каментары Business Insider прадстаўнік Google адзначыў, што казусы, як з сырам, вельмі рэдкія і не адлюстроўваюць карыстальніцкага досведу большасці людзей. Ён дадаў, што «ў пераважнай большасці вынікаў AI Overview забяспечвае высокую якасць інфармацыі» і што распрацоўшчыкі старанна пратэсціравалі функцыю, перш чым выпусціць.
Гэта далёка не першы паспешны рэліз Google. Напрыклад, кампанія пакуль так і не паправіла «расісцкую» праблему ў генератары выяў Gemini.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.