«Мецэнат экстрэмізму і тэрарызму»: у СК распавялі, колькі і каму заданаціў сузаснавальнік Wargaming

Следчы камітэт прысвяціў вялікую публікацыю злачынствам кофаўндара Wargaming Мікалая Кацалапава ў сябе на сайце.

9 каментарыяў

Нагадаем, у пачатку верасня Мінскі гарадскі суд завяршыў разгляд справы Кацалапава. Яго прызналі вінаватым па трох крымінальных артыкулах за фінансаванне «экстрэмізму» і «тэрарызму» і прыгаварылі да 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 2,1 млн BYN. Апеляцыю ўчора адхіліў Вярхоўны суд.

У свежым пасце адзначаецца, што Кацалапаў з’ехаў з Беларусі яшчэ ў 2014 годзе, але ў 2022-м следчыя разам з ДФР «выявілі злачынную дзейнасць» бізнэсмена. З 2020 года ён з-за мяжы «фінансаваў тэрарыстычныя і экстрэмісцкія фарміраванні і арганізацыі». Паводле СК, «разлічваў на ананімнасць крыптаплатформаў» і пераводзіў грошы на віртуальныя гаманцы іх прадстаўнікоў.

«Усталявана, што фігурант за тры гады ўнёс больш за 60 плацяжоў на агульную суму не менш за 750 тысяч беларускіх рублёў і спансаваў 4 экстрэмісцкія і 3 тэрарыстычныя арганізацыі», — абвесцілі ў ведамстве.

Выходзіць, прапагандысты нам схлусілі, бо агучаныя імі ў красавіку $296 тысяч не вельмі сыходзяцца з лічбамі СК (хаця незразумела, па якім курсе апошніх шасці гадоў яны рабілі вылічэнні).

Каб усё даведацца пра Кацалапава, следчыя «карпатліва працавалі»: правялі кучу допытаў сведак, ператрусаў, аглядаў камп’ютарнай інфармацыі і аналітычнай дзейнасці. А яшчэ высветлілі, што прадпрымальніку належалі люксавыя аўтамабілі і дарагая нерухомасць у Мінску.

У пасце СК таксама адзначаецца, што абвінавачаны знаходзіцца ў вышуку і да яго ўжо прымянілі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту — завочна, канешне ж, — бо ўсе роўныя перад законам і ад адказнасці не сысці. Прыгавор Кацалапава ўступіў у сілу і абскарджанню не падлягае.

Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
Па тэме
Суд вынес рашэнне па апеляцыі сузаснавальніка Wargaming
«Леста» ўсё растлумачыла: экстрэмісты — толькі Кіслы з Хатажаевым. Яна не 
Па тэме
«Леста» ўсё растлумачыла: экстрэмісты — толькі Кіслы з Хатажаевым. Яна не

Читать на dev.by