У ЗША хочуць прымусіць АІ-распрацоўшчыкаў расказваць, якія даныя яны выкарыстоўваюць

Амерыканскі кангрэс разгледзіць законапраект, які можа абавязаць распрацоўшчыкаў АІ-сістэм раскрываць даныя аб выкарыстаных для навучання матэрыялах, абароненых аўтарскім правам.

Пакінуць каментарый

Згодна з законапраектам «Аб раскрыцці абароненых аўтарскім правам матэрыялаў, выкарыстаных у генератыўных АІ» (Generative AI Copyright Disclosure Act), распрацоўшчыкі павінны падаць усе даныя ў рэестр аўтарскіх правоў пры Бюро аўтарскага права ЗША не пазней чым за 30 дзён да публічнага запуску АІ-прадукту.

Справаздачы маюць уключаць падрабязнае апісанне матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, у наборы даных і URL-адрас набору даных, калі ён агульнадаступны. Гэтае патрабаванне будзе распаўсюджвацца на любыя змены, унесеныя ў набор даных. Законапраект не будзе мець зваротнай сілы для існых платформаў штучнага інтэлекту, калі толькі пасля таго, як ён стане законам, у іхныя наборы навучальных даных не будуць унесены змены. 

«Законапраект падтрымлівае наватарства, абараняючы правы і ўклад творчых асоб. Яны маюць ведаць, што іх работы выкарыстоўваліся для навучання АІ. Мы маем паважаць творчасць у эпоху АІ, а развіццё тэхналогій не мусіць ісці на шкоду справядлівасці», — заявіў аўтар законапраекта кангрэсмен Адам Шыф.

Ініцыятыву кангрэсмена падтрымалі саюзы праваўладальнікаў. «Штучны інтэлект існуе толькі таму, што штодня выкарыстоўвае працу мільёнаў аўтараў, і вельмі важна, каб распрацоўшчыкі АІ раскрывалі, на якіх менавіта творах яго навучалі», — заявіў кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі музычных выдаўцоў (NPMA) Дэвід Ізраэліт.

CNN: США готовятся запретить продукты «Лаборатории Касперского» в стране
По теме
CNN: США готовятся запретить продукты «Лаборатории Касперского» в стране
«Найбуйнейшы крадзеж у ЗША»: АІ-стартапы пахаваюць капірайт
Па тэме
«Найбуйнейшы крадзеж у ЗША»: АІ-стартапы пахаваюць капірайт
Энтузіясты стварылі АІ-камеру, якая раздзявае людзей на фота
Па тэме
Энтузіясты стварылі АІ-камеру, якая раздзявае людзей на фота

Читать на dev.by