У ЗША ад гульнявых студый патрабуюць пазначаць заробкавы дыяпазон у вакансіях

У некалькіх амерыканскіх штатах набылі моц законы, якія абавязваюць кампаніі з шэрагу сфер пазначаць заробкавы дыяпазон у вакансіях.

Пакінуць каментарый

Гаворка вядзецца пра штаты Нью-Ёрк, Вашынгтон і Каліфорнія. У Нью-Ёрку кампаніі маюць публікаваць «дыяпазон добрасумленнай заработнай платы», у Вашынгтоне кампаніі маюць пазначаць «мінімальны або чаканы заробак». Ад каліфарнійскіх кампаній чакаецца пазначаны «заробкавы дыяпазон або дыяпазон пагадзіннай аплаты, на якую згодны працадаўца».

Некаторыя кампаніі сталі пазначаць даволі агульныя заробкавыя дыяпазоны. Напрыклад, у вакансіі інжынера па графіцы ў гульнявой студыі Netflix пазначаны дыяпазон ад 50 да 600 тысяч долараў на год. Некаторыя кампаніі ўжо раскрытыкавалі за нізкую аплату працы, асабліва на пазіцыях тэсціроўшчыкаў. Напрыклад, у вакансіі вядучага тэсціроўшчыка Diablo IV з Activision Blizzard пазначаны дыяпазон ад 49 да 91 тысячы долараў з фармулёўкай, што гэта «стандартны дыяпазон аплаты ў ЗША».

Microsoft думае пра сістэму персаналізаванай унутрыгульнявой рэкламы для Xbox
Па тэме
Microsoft думае пра сістэму персаналізаванай унутрыгульнявой рэкламы для Xbox
Metacritic назваў найгоршыя гульні 2022 года
Па тэме
Metacritic назваў найгоршыя гульні 2022 года
Кампанія звольніла супрацоўніка, бо сумны. Ён выйграў справу ў судзе
Па тэме
Кампанія звольніла супрацоўніка, бо сумны. Ён выйграў справу ў судзе

Читать на dev.by