У Токіа запускаюць дэйцінг-праграму — там трэба паабяцаць, што хочаш завесці сям'ю

У лютым улады Японіі заявілі аб неабходнасці «беспрэцэдэнтных мер» у павышэнні нараджальнасці, якая ўпала да рэкордна нізкіх значэнняў. Урад Токіа хоча вырашыць праблему з дапамогай праграмы для спатканняў са строгай працэдурай рэгістрацыі, у часе якой трэба пацвердзіць сур’ёзнасць сваіх намераў — у прыватнасці, што карыстальнік наладжаны на стварэнне сям'і.

Пакінуць каментарый

Праграма будзе запушчаная гэтым летам. Яна абышлася японскай сталіцы ў $1,28 млн, распрацоўкай займаецца прыватная кампанія.

Пры рэгістрацыі карыстальніку спатрэбіцца паказаць пасведчанне асобы з фатаграфіяй, а таксама даведку пра даходы і пацверджанне таго, што ён або яна не пабраныя шлюбам. Далей ідзе абавязковае сумоўе з прадстаўнікамі праграмы, пасля якога трэба будзе падпісаць дакумент з абяцаннем, што карыстальнік (-ніца) шукае партнёра для стварэння сям'і, а не выпадковых сувязяў.

Так такійскія ўлады хочуць дапамагчы тым, хто мае жаданне пабрацца шлюбам, але не можа знайсці з кім, а таксама паправіць дэмаграфічную сітуацыю.

Паводле свежых даных Міністэрства аховы здароўя Японіі, у 2023 годзе нараджальнасць у краіне ўпала на 5,6% да самага нізкага ўзроўню ад 1899 года, калі пачалі фіксаваць гэты паказчык. У Токіа каэфіцыент нараджальнасці (сярэдняя колькасць дзяцей, якія могуць нарадзіцца ў жанчыны рэпрадукцыйнага веку) у 2023 годзе склаў 0,99 — гэта адзіная прэфектура, дзе ён ніжэйшы за 1.

В Японии ИИ будет искать идеальные семейные пары
По теме
В Японии ИИ будет искать идеальные семейные пары
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
Па тэме
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў

Читать на dev.by