У Паўднёвай Карэі вучыць дзяцей англійскай будуць робаты

Налета ў школах Сеула з’явяцца робаты-настаўнікі англійскай, якія будуць гутарыць з дзецьмі, каб дапамагчы ім асвоіць мову. Пра гэта ўчора абвясцілі прадстаўнікі мясцовых органаў адукацыі, піша The Korea Times.

Пакінуць каментарый

У распрацоўцы робатаў пад кіраваннем штучнага інтэлекту будзе ўдзельнічаць прыватная кампанія. Іх размяркуюць у пяць пачатковых і сярэдніх школ паўднёвакарэйскай сталіцы. Яны маюць запрацаваць у пілотным рэжыме ў сакавіку.

Вонкава робаты будуць нагадваць сваіх «суродзічаў», якіх выкарыстоўваюць у рэстаранным бізнэсе як афіцыянтаў. Яны стануць памочнікамі настаўнікаў у класе і будуць размаўляць з вучнямі на англійскай у індывідуальным парадку. Таксама яны змогуць, напрыклад, карэктаваць вымаўленне дзяцей.

У выпадку поспеху да праекта падключаць больш школ. Акрамя гэтага, улады хочуць пашырыць выкарыстанне галасавых чат-ботаў для развіцця навыкаў маўлення і ўспрымання мовы на слых на англійскай у дзяцей, а таксама ўмення весці гутарку з замежнымі школьнікамі. Такія праграмы ўсталёўваюцца на смартфоны або ПК і дазваляюць вучням выбіраць тэму для гутаркі.

В Крыму предложили убрать английский язык из школьной программы — свои есть
По теме
В Крыму предложили убрать английский язык из школьной программы — свои есть
Палова расійскіх айцішнікаў не змагла атрымаць працу ў міжнародных кампаніях
Па тэме
Палова расійскіх айцішнікаў не змагла атрымаць працу ў міжнародных кампаніях
Беларусь падскочыла ў глабальным рэйтынгу валодання англійскай
Па тэме
Беларусь падскочыла ў глабальным рэйтынгу валодання англійскай

Читать на dev.by