У японскай ІТ-кампаніі ўжо 20 гадоў працуюць каты

Першую котку па мянушцы Футаба японская тэхналагічная кампанія Qnote узяла з сушы-рэстарана ў 2004 годзе — і не змагла спыніцца. Цяпер у яе офісе жыве 10 пухнатых «работнікаў», расказвае South China Morning Post. Таксама ў офісе працуюць 32 скураныя супрацоўнікі.

1 каментарый

Кампанія забрала катоў з сабой, калі пераязджала ў новы 4-павярховы будынак у 2020 годзе, а два паверхі памяшкання нават абсталявала для іх 12 туалетамі і паліцамі. Сцены офіса былі спецыяльна пафарбаваныя, каб прадухіліць драпіны. Супрацоўнікі самі па чарзе кормяць катоў і прыбіраюць за імі.

У катоў ёсць розныя «пасады», напрыклад, «адміністратар», «менеджар», «аўдытар» і «кіраўнік кампаніі». Апошнюю і самую высокую пазіцыю займае 20-гадовая Футаба. Па іерархіі яна стаіць нават вышэй за дырэктара Qnote Набуюкі Цурута.

Шэсць катоў — нашчадкі Футабы і ката аднаго з супрацоўнікаў. Аднаго раней бяздомнага ката, які патрапіў у аварыю, выратаваў і прынёс іншы супрацоўнік, а яшчэ аднаго кампанія прынесла з катакавярні. Восем ваўняных знаходзяцца ў офісе «фултайм», а яшчэ два жывуць дома ў аднаго супрацоўніка.

Паводле сцвярджэння кампаніі, каты дапамагаюць з’яднаць каманду, падымаюць супрацоўнікам настрой і нагадваюць ім, што часам трэба браць перапынак. Менеджарам яны дапамагаюць лепш дазнацца супрацоўнікаў па іх адносінах да гадаванцаў. Таксама каты прыцягваюць новых супрацоўнікаў і спрыяюць зніжэнню адтоку персаналу. А сярод патрабаванняў да суіскальнікаў Qnote выстаўляе любоў да катоў. Гэты звер размешчаны і на яе лагатыпе.

Британец придумал ИИ-заслонку для кошки, чтобы она не носила в дом добычу
По теме
Британец придумал ИИ-заслонку для кошки, чтобы она не носила в дом добычу
У интернет-тарелок SpaceX нашли важную уязвимость: коты
По теме
У интернет-тарелок SpaceX нашли важную уязвимость: коты

Читать на dev.by