Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Вайбы даўно ў мінулым»: CEO Lovable патлумачыў, хто павінен ствараць софт

Сузаснавальнік і генеральны дырэктар шведскага стартапа Lovable Антон Осіка лічыць, што праграмнае забеспячэнне павінны ствараць людзі, якія найлепш разумеюць праблему, якую яно мусіць вырашаць, — і гэта не абавязкова інжынеры. Выступаючы на канферэнцыі Salesforce Dreamforce у Сан-Францыска, ён адказаў крытыкам, якія лічаць, што прыкладанні, створаныя з дапамогай ШІ людзьмі без інжынернага бэкграўнду, ўяўляюць пагрозу бяспецы.

Пакінуць каментарый

«Этап вайбаў даўно ў мінулым», — сказаў Осіка. Паводле яго, распрацоўка софту з дапамогай ШІ ўжо не зводзіцца да стварэння чагось на вока ў надзеі, што яно будзе працаваць.

Lovable дазваляе ствараць прыкладанні з дапамогай ШІ. Кампанія паведамляла пра $200 млн гадавой рэгулярнай выручкі (ARR) менш чым праз год пасля запуску і патройным ростам гэтага паказчыка за дзевяць месяцаў. З Lovable працуюць супрацоўнікі амаль двух трэцяў кампаній са спісу Fortune 500, у тым ліку Adidas і Nvidia. У жніўні стартап прыцягнуў $400 млн у раундзе C пры ацэнцы ў $13,3 млрд.

«Людзі, якія найбліжэй да праблемы» vs. інжынеры

Lovable робіць стаўку на тое, што вырашаць праблему павінен мець магчымасць той, хто найлепш яе разумее. Гаворка не толькі пра распрацоўшчыкаў, але і пра спецыялістаў з маркетынгу, фінансаў, HR ды іншых галін.

«Софт павінны ствараць людзі з экспертызай, якія знаходзяцца найбліжэй да праблемы, а не людзі з пэўнымі сертыфікатамі», — сказаў Осіка.

Паводле яго, 55% кліентаў і карыстальнікаў Lovable маюць больш за 11 гадоў прафесійнага досведу. Раней гэтыя веды ў асноўным заставаліся па-за межамі інжынерных аддзелаў: спецыяліст разумеў праблему бізнесу, але для стварэння рашэння даводзілася звяртацца да распрацоўшчыкаў.

Осіка прывёў у прыклад кампанію Nursa, якая займаецца падборам персаналу для сферы аховы здароўя. Там пачалі з прататыпа новага напрамку — прадукту для навучання медсясцёр, але ў выніку стварылі на Lovable вялікі прадукт, у тым функцыі для складання раскладаў і сертыфікацыі. Пасля гэтага кіраўніцтва Nursa стварыла больш за дзесяць прыкладанняў, якія замянілі старыя інструменты ў фінансавым і аперацыйным аддзелах. Агенты і чат-інструменты кампаніі могуць падключацца да гэтых прыкладанняў адным клікам.

Іншы прыклад — McDonald’s: каля 300 рэстаранаў сеткі ў краінах Паўночнай Еўропы ўжо выкарыстоўваюць сістэму, створаную на Lovable. Яна апрацоўвае інцыдэнты і запыты супрацоўнікаў непасрэдна на рабочых месцах.

Пры гэтым Осіка не лічыць, што такі падыход паступова выключае інжынераў з працэсу. Кажа, што найлепшыя інжынеры, якіх ён ведае, наадварот сталі больш прадукцыўнымі і каштоўнымі для сваіх кампаній. Папросту людзі без інжынернай адукацыі таксама могуць быць вельмі прадукцыўнымі, калі добра разумеюць праблему і ўмеюць прымаць узважаныя рашэнні.

Шведскі ШІ-стартап Lovable уводзіць абавязковую прыбаўку 10% у год для ўсіх супрацоўнікаў
Шведскі ШІ-стартап Lovable уводзіць абавязковую прыбаўку 10% у год для ўсіх супрацоўнікаў
Па тэме
Шведскі ШІ-стартап Lovable уводзіць абавязковую прыбаўку 10% у год для ўсіх супрацоўнікаў

«Гэта і ёсць прадукт»

Паводле прадпрымальніка, індывідуальныя карыстальнікі навучылі Lovable цаніць хуткасць распрацоўкі, а праца з буйнымі кампаніямі прымусіла сканцэнтравацца на бяспецы і даверы.

Калі створаны софт пачынае выкарыстоўвацца рэальнымі кліентамі, давер і бяспека становяцца не дадатковымі характарыстыкамі, а сутнасцю прадукту. «Гэта і ёсць прадукт», — сказаў Осіка.

Ён адзначыў, што ШІ ўжо нашмат лепш за людзей дае рады з пошукам уразлівасцяў у ПЗ. Lovable цяпер аўтаматычна і бясплатна правярае кожную змену на наяўнасць уразлівасцяў.

Больш складанае пытанне — не самі ўразлівасці, а тое, хто можа бачыць дадзеныя ўнутры прыкладання. Напрыклад, HR-сістэма павінна паказваць інфармацыю пра супрацоўнікаў толькі тым кіраўнікам, якім яна даступная. Канектары Lovable, у тым ліку інтэграцыя з Salesforce, абмяжоўваюць доступ прыкладання да дадзеных у залежнасці ад таго, хто ўвайшоў у сістэму.

Адміністратары могуць бачыць усе прыкладанні, створаныя ўнутры кампаніі, і вызначаць, якія з іх працуюць з уразлівымі дадзенымі. Пры гэтым інжынеры па-ранейшаму могуць змяняць код з дапамогай уласных інструментаў.

Палякі запусцілі стартап які перапісвае прыкладанні вайбкодэраў і бярэ $10K за тыдзень працы
Палякі запусцілі стартап, які перапісвае прыкладанні вайбкодэраў і бярэ $10K за тыдзень працы
Па тэме
Палякі запусцілі стартап, які перапісвае прыкладанні вайбкодэраў і бярэ $10K за тыдзень працы

Дазволіць супрацоўнікам эксперыментаваць

Осіка рэкамендуе кампаніям праводзіць унутраныя хакатоны. Супрацоўнікі могуць браць тое, што іх раздражняе або шчыра цікавіць, і спрабаваць зрабіць палепшаную версію такога інструмента.

Пры гэтым каштоўнасць з’яўляецца тады, калі створаны інструмент трапляе ў прадакшн і нехта бярэ за яго адказнасць. Першыя праекты ён раіць рабіць простымі і не спрабаваць адразу вырашыць занадта вялікую задачу. Затым кіраўнікі павінны вызначыць, якія інструменты пакінуць, а ад якіх адмовіцца.

«Людзі глядзяць на Еўропу і думаюць, што там усё павольна»

На пытанне пра тое, што амерыканцы няправільна разумеюць у еўрапейскім ШІ-асяродку, Осіка адказаў: «Людзі глядзяць на Еўропу і думаюць, што там усё павольна. Але калі вы наведаеце еўрапейскія тэхнахабы, там усё літаральна кіпіць».

У Lovable ёсць офісы ў Бостане і Нью-Ёрку, але большасць інжынераў працуе ў Стакгольме. Осіка звязвае моцныя бакі прадукту з характэрнай для Паўночнай Еўропы ўвагай да дэталяў.

Паводле яго, адсюль жа паходзіць і назва кампаніі: софт павінен быць настолькі добра зроблены, каб карыстальнікі ў яго закахаліся.

Cursor перастаў працаваць у Беларусі і Расіі
Cursor перастаў працаваць у Беларусі і Расіі
Па тэме
Cursor перастаў працаваць у Беларусі і Расіі
Чытайце таксама
«Упрошваць» распрацоўшчыкаў больш не трэба — CEO пайшлі вайбкодзіць самі
«Упрошваць» распрацоўшчыкаў больш не трэба — CEO пайшлі вайбкодзіць самі
«Упрошваць» распрацоўшчыкаў больш не трэба — CEO пайшлі вайбкодзіць самі
8 каментарыяў
«У 100 разоў». Стваральнік Claude Code кажа, што кодзіць будзе больш людзей, а выпускнікам-айцішнікам трэба адкрываць свае стартапы замест найму

1 каментарый
Тэхдырэктар Coinbase назваў якасці, якія вылучаюць інжынераў з натоўпу
Тэхдырэктар Coinbase назваў якасці, якія вылучаюць інжынераў з натоўпу
Тэхдырэктар Coinbase назваў якасці, якія вылучаюць інжынераў з натоўпу
Відаць, давядзецца патрываць: Альтман назваў інцыдэнты з ШІ «непазбежнымі» і заклікаў вучыцца на памылках

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.