Вакансіі для Java Developer на jobs.dev.by
На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 165 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для Java Developer.
Java Big Data Developer — BelPrime
Кампанія шукае распрацоўшчыка ў праект SEO PowerSuite Backlink API. У рамках гэтага праекта распрацоўваецца і падтрымліваецца база зваротных спасылак у інтэрнэце, а таксама API, якое дае доступ да звестак з гэтай базы для кліентаў — распрацоўшчыкаў іншых SEO сэрвісаў.
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед як Java Big Data Developer (пажадана ад 2 гадоў працы ў гэтым кірунку).
- Упэўненае валоданне платформай java і досвед працы з Java (мінімум апошнія 3 гады працы).
- Цвёрдыя веды базы і асаблівасцей multi-threaded і concurrent java распрацоўкі.
- Досвед самастойнага праектавання бібліятэк і падсістэм.
- Навыкі аналізу і цюнінгу прадукцыйнасці java праграм.
- Навыкі практычнага прымянення прынцыпаў ААП і шаблонаў праектавання.
- Досвед выкарыстання хаця б адной DB (HBase,Cassandra etc).
- Моцныя веды агульнавядомых алгарытмаў і структур даных.
Будзе плюсам:
- Досвед у карыстанні Spark.
- Досвед выкарыстання Hadoop MapReduce.
- Досвед выкарыстання HBase, Clickhouse, Kafka.
- Удзел у Agile працэсе распрацоўкі, пажадана Scrum.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Full Stack Engineer — Stiltsoft
Stiltsoft — прадуктовая кампанія. Распрацоўвае праграмы, якія пашыраюць магчымасці Jira, Confluence, Bitbucket. Кампанія шукае Full Stack Engineer у каманду прадукту izi — LMS for Confluence.
Патрабаванні да кандыдата:
- Уменне праектаваць і пісаць код, які лёгка чытаць і падтрымліваць.
- Праца з рэляцыйнымі БД.
- Гатоўнасць тэставаць свой код, пісаць інтэграцыйныя і юніт тэсты.
- Кандыдат без праблем ставіцца да рэв’ю свайго кода і можа рабіць рэв’ю кода калегаў.
Які досвед будзе карысны, але не абавязковы:
- Веданне англійскай на ўзроўні Intermediate або вышэйшым.
- Досвед выкарыстання AWS, Docker.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Middle Java Developer (Backend) — Alseda Consulting
ІТ-кампанія Alseda Consulting шукае ў каманду Middle Java Developer (Backend).
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед працы на Java 8 версіі і вышэйшай.
- Разуменне працы REST і SOAP.
- Уменне разбірацца ў чужым кодзе.
- Наяўнасць профільнай адукацыі (IT / тэхнічная).
- Аналітычнае мысленне, уменне працаваць у камандзе і адказнасць за свой вынік.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Java developer (досвед працы з высоканагружанымі сістэмамі) — ТАА «ФоксТры»
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед распрацоўкі мікрасэрвіснай архітэктуры.
- Досвед у праектаванні высоканагружаных ІТ-рашэнняў на базе мікрасэрвіснай архітэктуры.
- Досвед працы ў камандзе, правядзення code-review.
- Досвед працы з рэляцыйнымі БД (досвед праектавання слоя захоўвання).
Будуць плюсам:
- Гатоўнасць абмяркоўваць моцныя/слабыя бакі існых/будучых рашэнняў, прапаноўваць свае рашэнні і здольнасць аргументавана даводзіць іх прыдатнасць.
- Моцныя навыкі SQL і noSQL.
- Досвед праектавання баз даных.
- Досвед стварэння шматкарыстальніцкіх праграм.
- Здольнасць знаходзіць простыя рашэнні для складаных задач.
- Веданне тэхналогій кантэйнерызацыі і аркестрацыі (docker, swarm, kubernetes).
- Веданне тыпавых шаблонаў інтэграцыі інфармацыйных сістэм.
- Досвед праектавання і ўкаранення прадуктаў з мікрасэрвіснай архітэктурай.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Java developer (middle/ senior) — Lansoft
Lansoft-ІТ — кампанія поўнага цыкла распрацоўкі і тэставання праграмнага забеспячэння ад дызайну да падтрымкі. Распрацоўвае ІТ прадукты з нуля, а таксама можа інтэгравацца і ўзмацняць існыя праекты.
Патрабаванні да кандыдата:
- Досвед распрацоўкі на java ад 3-х гадоў у камерцыйных праектах.
- Упэўненае веданне мовы Java 8+ і асноўных пакетаў стандартнай бібліятэкі.
- Досвед прымянення СКБД для працы з данымі, уменне складаць SQL запыты.
- Досвед прымянення асноўных пакетаў Spring Framework і Spring Boot.
- Навыкі працы з Apache Maven для зборкі і публікацыі артэфактаў.
- Досвед каманднай распрацоўкі з выкарыстаннем git або іншай сістэмы кантролю версій.
- Разуменне і досвед прымянення прынцыпаў ААП.
Будзе плюсам:
- Досвед працы ў Linux.
- Досвед прымянення інструментаў Gitlab CI для бесперапыннай інтэграцыі.
- Навык працы з Docker і Testcontainers.
Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію
Читать на dev.by