Вакансія ў dev.media: штатны журналіст у Bubble
Шукаем у сваю каманду журналістаў, каб пісаць пра жыццё і працу ў IT.
Хто мы
Часопіс Bubble — новае медыя для айцішнікаў. Публікуем карысныя гісторыі пра рэлакейт і даўншыфцінг, выгаранне, пошук працы, сумоўі, тлумачалкі пра сацыяльную інжынерыю і гіды для лічбавых качэўнікаў.
Мы запусціліся на пачатку 2022 года і сталі часткай dev.media — медыйнай і сэрвіснай экасістэмы, у якую ўваходзяць dev.by, dev.ua, dev.ge і рэкламнае агенцтва «Клац-Клац».
Хто нам патрэбны
Нам патрэбныя журналісты для працы ў штаце: прафесійныя аўтары лангрыдаў, разбораў і інтэрв’ю, якія сочаць за трэндамі ў IT і ведаюць, хто ёсць кім у галіне. Адмысловых IT-ведаў не трэба — дастаткова хутка разбірацца ў розных тэмах і ўмець дагрукацца да герояў/экспертаў. Вялікім плюсам будзе наяўнасць кантактаў у айцішным асяроддзі, але калі іх няма, хай гэта вас не спыняе.
Вакансія — для тых, хто мае рэальны досвед працы ў медыя.
Што мы прапануем
- аддаленую працу без мікраменеджменту і бессэнсоўнай руціны, галоўнае — вынік;
- рынкавы заробак з бонусамі і перспектывай росту, прывязаны да долара ЗША;
- класную маладую каманду — мы пастаянна эксперыментуем і запускаем новыя прадукты;
- магчымасць прапаноўваць і рэалізоўваць ідэі сіламі каманды — мы любім і падтрымліваем ініцыятыву.
Як адгукнуцца на вакансію
Дасылайце свае CV на адрас info@bbbl.dev. Калі ласка, прыкладзіце спасылкі на 3-4 матэрыялы, якімі ганарыцеся. Калі мы адчуем патэнцыйны мэтч, дашлем вам тэставае заданне — на яго сыдзе прыкладна 1-2 гадзіны.
Лістоў без прыкладаў публікацый мы не разглядаем.
Читать на dev.by