Як уратавацца ад трэцяй сусветнай на іншым кантыненце. Варыянты для качэўнікаў

Разам з тэлеграм-каналам для экспатаў у Грузіі сабралі спіс астравоў і краін на іншых кантынентах, куды можна з’ехаць лічбавым качэўнікам (з цэнамі і маршрутамі з Беларусі). Падалей ад усяго.  

11 каментарыяў

Віза лічбавага качэўніка — гэта агульная назва для візы, якая дазваляе жыць у іншай краіне, працуючы на кампаніі або заказчыкаў па-за ейнымі межамі. 

Спіс можна выкарыстоўваць як прыкладны гайд, бо ўмовы, патрабаванні і цэны на квіткі ўвесь час змяняюцца. 

Аргенціна

Сёлета ў маі міністр унутраных спраў Аргенціны абвясціў пра запуск новай візы для лічбавых качэўнікаў. Яна будзе дзейнічаць 6 месяцаў з магчымасцю падаўжэння да года.

Патрабаванні да кандыдатаў пакуль троху расплывістыя.

Для заяўкі трэба:

  • запоўненая заяўка (для лічбавых качэўнікаў — на іспанскай) і суправаджальны ліст з кароткай біяграфічнай даведкай: які ў вас досвед працы і дзе вы вучыліся;
  • сапраўдны пашпарт;
  • фота 4×4;
  • працоўны кантракт або даведка, якая пацвярджае атрыманне заробку або ганарару. Мінімальная сума не пазначаецца, галоўнае, каб паступленні былі рэгулярнымі;
  • аплата сэрвіснага збору.

Усе дакументы маюць быць перакладзеныя на іспанскую і апастыляваныя. І для падаўжэння трэба будзе пражыць у Аргенціне не менш за 50% тэрміну, заплаціць мыта ў 4 тысячы песа (каля $20), падаць даведку аб даходах і яшчэ даведку аб адсутнасці судзімасцей з мясцовага органа.

Пакет дакументаў у амбасаду Аргенціны падаюць асабіста. Беларусам даводзіцца ехаць у консульства ў Маскву (адрас і кантакты па спасылцы). Аплата дзяржмыта для афармлення статусу лічбавага качэўніка праз консульства ў трэціх краінах абыдзецца ў $120.

Але ёсць варыянт проста прыляцець у Аргенціну (для гэтага спатрэбяцца страхоўка, зваротныя квіткі і дэкларацыя на ўезд) і перааформіць статус з турыстычнага на «транзітны» за прыкладна $200-240 (гэты тып візы з’яўляецца аналагам транзітнай рэзідэнцыі для часовых працоўных). 

Беларусы могуць свабодна знаходзіцца ў Аргенціне 90 дзён. 

Заўвага

Некаторыя лічаць, што аргенцінская віза для намадаў практычна бескарысная. Бо замест афармлення пакета дакументаў яны могуць проста падоўжыць свой тэрмін знаходжання яшчэ на 3 месяцы, выехаўшы ў суседнюю краіну («візаран»). Або пратэрмінаваць візу, а затым заплаціць штраф у памеры 12,5 тысяч аргенцінскіх песа (каля $75 долараў па цяперашнім курсе).

Як дабрацца. Прамых рэйсаў паміж Мінскам і Буэнас-Айрэсам няма. Ёсць толькі складаныя варыянты накшталт: выправіцца ў Маскву, узяць квіток да Дубая, з Дубая — у Бразілію, а адтуль — у Аргенціну. Абыдзецца не менш чым у 2000 долараў у адзін бок.

Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
По теме
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»

Бразілія

Бразілія ўвяла візу для лічбавых качэўнікаў ад студзеня 2022 года. Яна называецца «часовая віза VITEM XIV» (Temporary Visa VITEM XIV) і дзейнічае год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на 12 месяцаў. Урад нават запусціў праект першай вёскі для лічбавых качэўнікаў у Паўднёвай Амерыцы. 

Аформіць візу можна ў любым консульстве Бразіліі — гэта абыдзецца ў сярэднім у $100. Адрас і кантакты амбасады ў Мінску тут.

Для заяўкі трэба:

  • пашпарт, які будзе сапраўдны яшчэ мінімум паўгода і змяшчае не менш за дзве чыстыя старонкі;
  • пацверджанне занятасці, напрыклад, кантракт з працадаўцам за межамі Бразіліі або заява, якая сведчыць, што вы зможаце працаваць аддалена;
  • пацверджанне мінімальнага штомесячнага даходу ў памеры $1500 або $18 тысяч на банкаўскім рахунку;
  • запоўненая візавая анкета
  • медыцынская страхоўка;
  • даведка аб адсутнасці судзімасцей, выдадзеная краінай паходжання.

У некаторых крыніцах таксама згадваюцца копія пасведчання аб нараджэнні, дзе бачныя імёны бацькоў, і падрабязны маршрут з указаннем даты прыбыцця ў Бразілію.

Калі вы ўжо знаходзіцеся ў Бразіліі (па іншай візе), то вам трэба падаць заяву на атрыманне дазволу на жыхарства як лічбаваму качэўніку. Але гэта больш працяглы і складаны працэс. У прыватнасці, спатрэбяцца:

  • форма запыту на дазвол на пражыванне;
  • пацверджанне месца жыхарства;
  • даведкі аб несудзімасці за апошнія пяць гадоў;
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус лічбавага качэўніка.

Беларусы могуць знаходзіцца ў Бразіліі без візы да 90 дзён. 

Як дабрацца. З Мінска — прамым рэйсам на Belavia ў Дубай (за $260-800), і адтуль прамым у Бразілію за $1600.

«Посмотреть места, где люди живут счастливее, чем мы». Программист и массовик-затейник из ИТ-компании едут в Бразилию в поисках индейцев пирахан. Доедут ли?
По теме
«Посмотреть места, где люди живут счастливее, чем мы». Программист и массовик-затейник из ИТ-компании едут в Бразилию в поисках индейцев пирахан. Доедут ли?

Мексіка

Беларус можа патрапіць у Мексіку толькі з візай (найбліжэйшая амбасада — у Маскве). Або калі мае дазвол на жыхарства ў адной з шэнгенскіх краін, Канадзе, Японіі або Вялікабрытаніі.

Мексіканская віза для лічбавых качэўнікаў называецца «віза на часовае пражыванне» (temporary residence visa), яна пасуе для людзей з пасіўным даходам або аддаленай працай. Тэрмін дзеяння — ад 6 месяцаў да 4 гадоў, затым можна падаваць дакументы на візу сталага рэзідэнта.

Заяўнікі маюць адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:

  • атрымліваць даход у памеры $2,5 тысячы на месяц за апошнія шэсць месяцаў;
  • мець на рахунку ў банку каля $42-43 тысяч долараў (на сайце сказана пра 55,6 тысячы канадскіх долараў) за апошнія 12 месяцаў;
  • валодаць нерухомасцю ў Мексіцы коштам больш за 5 668 000 мексіканскіх песа, або 445 244 канадскіх долараў (цяпер гэта каля $335 тысяч).

Для заяўкі трэба:

  • пашпарт, які будзе дзейнічаць як мінімум паўгода пасля падачы на візу;
  • запоўненая заява на атрыманне візы на англійскай і іспанскай;
  • фота 3,9×3,1;
  • пацверджанне штомесячнага даходу ў $2,5 тысячы;
  • медыцынская страхоўка;
  • адсутнасць судзімасцей;
  • калі едзеце са сваякамі, то — пацверджанне сваяцтва;
  • аплата візавага збору — ад $48.

Дакументы падаюцца асабіста ў амбасадзе Мексікі. Заяўнік праходзіць сумоўе, атрымлівае аднаразовую візу на паўгода, заязджае ў краіну. Затым, ужо ў Мексіцы, ідзе ў іміграцыйны офіс, плаціць яшчэ адзін збор у $150-350 долараў і тады ўжо атрымлівае дазвол на жыхарства.

Як дабрацца. Зноў жа, тут усё няпроста. Можна паспрабаваць наступную схему: Мінск-Дубай-Таронта-Мехіка. Квіткі каштуюць не менш за $2, 5 тысячы (і ляцець не менш за 45 гадзін).

Нужна помощь. Засаппорть dev.by!
По теме
Нужна помощь. Засаппорть dev.by!

Антыгуа і Барбуда

Віза лічбавага качэўніка на гэтых карыбскіх астравах дазваляе жыць два гады. 

Для заяўкі трэба: 

  • пасведчанне аб занятасці/самазанятасці;
  • дэкларацыя даходаў асноўнага заяўніка — не менш за $50 тысяч на кожны з двух гадоў знаходжання на астравах, і што ён/яна змогуць забяспечваць сваіх блізкіх, якія знаходзяцца на ўтрыманні;
  • аплата незваротнага мыта: $1500 за аднаго, $2000 за пару, $3000 за сям’ю з трох чалавек і больш;
  • фота кожнага заяўніка 5,1×5,1;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская страхоўка;
    адсутнасць судзімасцей (на кожнага заяўніка старэйшага за 16);
  • пацверджанне сваяцтва з сямейнікамі, якія знаходзяцца на ўтрыманні.

Заяўкі на атрыманне візы можна падаваць анлайн, у такім выпадку заяўнік атрымае адказ па электроннай пошце праз 5-7 дзён. Іншы варыянт: па прылёце звярнуцца да галоўнага іміграцыйнага афіцэра і падоўжыць свой тэрмін знаходжання на астравах (грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца на Антыгуа і Барбудзе без візы да 30 дзён). 

Як дабрацца. Беларусу спачатку трэба даехаць да Лондана. А адтуль ужо будзе прамы рэйс ад British Airways за $700-800.

Барбадас

Беларусы могуць знаходзіцца на радзіме Рыяны да 28 дзён без візы. Гэтая дзяржава на ўсходзе Карыбскага мора прапануе візу для лічбавых качэўнікаў працягласцю на год з магчымасцю падаўжэння. Яна называецца The Barbados Welcome Stamp.

Для заяўкі трэба:

  • фота асноўнага заяўніка і ўсіх яго сваякоў старэйшых за 18 гадоў, якія будуць яго суправаджаць;
  • пашпарт і копія з біяграфічнымі данымі для заяўніка і яго спадарожнікаў;
  • пасведчанне аб нараджэнні;
  • пацверджанне сваяцтва;
  • страхоўка;
  • пацверджанне, што ў кандыдата быў даход не меншы за $50 тысяч на працягу папярэдніх 12 месяцаў.

Заяўку можна падаць анлайн. Яе звычайна зацвярджаюць на працягу 7 працоўных дзён, пасля чаго трэба аплаціць незваротны збор (на працягу 28 дзён). За аднаго — $2 тысячы, за сям’ю — $3 тысячы.

Як дабрацца. Тут даволі складаны маршрут: з Мінска ў Дубай, з Дубая ў Таронта, а адтуль — у Брыджтаўн, прыкладна $3,5 тысячы.

Бермудскія астравы

Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, размешчаная на групе каралавых астравоў у 900 км ад Паўночнай Амерыкі, таксама прапануе год працаваць або вучыцца аддалена. Віза называецца «Work from Bermuda Certificate», падаўжэння па ёй няма, трэба падавацца нанова.

Для заяўкі трэба:

  • аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак ($263);
  • быць не маладзейшым за 18 гадоў;
  • не мець судзімасцей;
  • мець дзейную медыцынскую страхоўку;
  • прадэманстраваць доказы занятасці або самазанятасці. Або падаць пасведчанне аб залічэнні ў навучальную ўстанову;
  • мець сродкі і/або мець сталую крыніца даходу на год. Мінімальная сума не пазначаная, але чалавеку павінна хапаць на жыццё без неабходнасці падпрацоўваць на астравах;
  • каляровыя сканы старонкі пашпарта з фотам і візавай інфармацыяй.

Уся дапаможная дакументацыя мае быць на англійскай.

Прэтэндэнт запаўняе анлайн-заяўку. Дэпартамент іміграцыі яе апрацуе і ў выпадку станоўчага адказу на працягу 10 дзён выдасць сертыфікат.

Важна! Беларусам для паездкі на Бермуды патрэбная віза, якая афармляецца ў амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску (візавы збор ад $122). 

Як дабрацца. З Лондана на Бермуды ёсць прамы рэйс за $1260. Галоўнае — змагчы дабрацца з Мінска да Лондана.

Самые креативные ИТ-офисы мира: Южная Америка
По теме
Самые креативные ИТ-офисы мира: Южная Америка

Эквадор

Днямі Эквадор абвясціў пра запуск новай візы для людзей, якія маюць намер жыць у гэтай краіне і атрымліваць прыбытак з-за мяжы. 

Для заяўкі трэба:

  • дзейны пашпарт;
  • адсутнасць судзімасцей (трэба, каб вы не трактаваліся як пагроза нацыянальнай бяспецы Эквадора);
  • пацверджанне штомесячнага даходу з-за мяжы ў памеры не меншым за $1275 (у 3 разы больш за мінімальную заработную плату Эквадора) за апошнія тры месяцы або агулам $15300 за апошні год;
  • медыцынская страхоўка;
  • фота 5×5;
  • доказы сваяцтва з людзьмі, якія будуць вас суправаджаць.

За апрацоўку заяўкі агулам просяць $460. Выберыце найбліжэйшае да вас консульства (у Маскве), зарэгіструйцеся па спасылцы, запампуйце патрэбныя дакументы, аплаціце візавы збор і абярыце дату, каб прайсці сумоўе і атрымаць візу (за яе прыйдзецца даплаціць асобна). Чакаецца, што працэс зойме ад 2 да 4 месяцаў.

Як дабрацца. Вельмі складана і доўга. Маршрут зойме больш за тры дні і будзе ўключаць у сябе: Мінск-Дубай-Барселона-Мехіка-Багата-Кіта. Гэта амаль $10 тысяч.

Багамы

У кастрычніку 2020 года Багамы запусцілі візу для лічбавых качэўнікаў, якая дазваляе жыць і працаваць на 16 астравах дзяржавы. Яна называецца «Багамскія астравы з пашыраным доступам для падарожжаў» (BEATS), дзейнічае 12 месяцаў, але яе можна падоўжыць да трох гадоў.

Для заяўкі трэба:

  • дзейны пашпарт;
  • медстрахоўка, якая дзейнічае на Багамах;
  • пацверджанне самазанятасці для аддаленых супрацоўнікаў або працоўны дагавор;
  • студэнцкі білет для тых, хто хоча вучыцца дыстанцыйна.

Таксама можа спатрэбіцца ліст-пацверджанне ад цяперашняга працадаўцы або навучальнай установы, што вы фінансава самадастатковыя (канкрэтны памер даходу не пазначаецца, але Багамы — дарагое месца) і дакумент, які пацвярджае адсутнасць судзімасцей.

Падаць заяву на атрыманне візы можна анлайн (збор — 25 BSD; багамскі арбітальны долар роўны долару ЗША). Пасля ўхвалення заяўкі заяўнік атрымае электронны ліст для аплаты. Дазвол на аддаленую працу каштуе $1000 для галавы сям'і і па $500 на кожнага ўтрыманца. Кошт дазволу на дыстанцыйнае навучанне складае $500.

Пасля атрымання аплаты заяўніку дашлюць QR-код пацверджання, які трэба паказаць па прыбыцці на Багамы. 

Нагадаем, што беларусам на Багамы патрэбная віза, якая афармляецца ў візавым цэнтры Вялікабрытаніі ў Мінску.

Як дабрацца. Мінск-Дубай-Таронта-Насау, $2,5 тысячы долараў.

Коста-Рыка

Прэзідэнт Коста-Рыкі падпісаў у жніўні 2021 года закон, які дапамагае прыцягваць лічбавых качэўнікаў. 

Віза выдаецца на 12 месяцаў з магчымасцю падоўжыць на год. Прычым аддаленыя працаўнікі будуць вызваленыя ад мясцовых падаходных падаткаў, змогуць адкрываць рахункі ў мясцовых банках і нават кіраваць машынай з пасведчаннем сваёй краіны.

Патрабаванні да лічбавых качэўнікаў:

  • доказы стабільнай месячнай заработнай платы, фіксаванага даходу або сярэднямесячнага даходу за апошні год на суму не меншую за $3000. Калі заяўнік едзе з сужэнцам або іншымі сямейнікамі, то сума павышаецца да $4000;
  • доказ таго, што вы ёсць лічбавым качэўнікам. Гэта працоўная дамова, заява пра тое, што вам дазволена працаваць за мяжой, кантракты з кліентамі, пацверджанне, што вы валодаеце фірмай і г. д.;
  • поліс медыцынскага страхавання на ўвесь час знаходжання ў Коста-Рыцы;
  • разавы плацеж за выдачу візы (сума пакуль невядомая).

Падаць заяўку можна на афіцыйным сайце. Улады маюць прыняць або адхіліць яе за 15 рабочых дзён.

Як дабрацца. Прыйдзецца ляцець трое сутак: Мінск-Дубай-Таронта-Сан-Хасэ. Не менш за $9 тысяч.

Калумбія

Калумбія абвясціла, што ўводзіць візу для аддаленых працаўнікоў ад 22 кастрычніка гэтага года. Яна дазволіць жыць і працаваць на кампанію па-за межамі краіны тэрмінам да двух гадоў. 

Урад пакуль не назваў дакладных крытэраў. Але вядома, што кандыдаты павінныя мець мінімальны даход, эквівалентны як мінімум тром мінімальным месячным акладам краіны (цяпер гэта крыху больш за $600).

Як дабрацца. Зноў жа, з перасадкамі: Мінск-Дубай-Сан-Паўлу-Багата, $2,3 тысячы ў адзін бок.

Каб працягваць рабіць такія матэрыялы dev.by патрэбная падтрымка. Засапорціць можна праз наш Patreon. Дзякуй!

«Если приелась большая зарплата». Дата-сайентист хочет домой из Португалии
По теме
«Если приелась большая зарплата». Дата-сайентист хочет домой из Португалии

Читать на dev.by