Айцішнікі, якія вучылі нас зарабляць ад $10K. Згадайце 4 гісторыі
У адыходзячым годзе мы апублікавалі не адную натхняльную гісторыю айцішнікаў, якія зарабляюць $10 тысяч (як правіла, за мяжой, але і ў Мінску таксама). Яны карысталіся вялікай папулярнасцю — відаць, да гэтага імкнуцца многія.
Давайце згадаем гэтыя матэрыялы, раптам гэты практычны досвед спатрэбіцца вам у 2024.
«Выгаранне? Мне, калі ласка, medium well»
Аляксандр Міхальчанка — CEO невялікай аўтсорс-кампаніі Xfuturum, аўтар канала «Каляайці». Ён працуе на двух праектах — абодва фул-тайм (так, бывае няпроста: даводзілася нават спатканні сумяшчаць з зум-канферэнцыямі) — і зарабляе больш за $10 тысяч. І гэта ў Мінску.
Ці не баіцца Аляксандр выгарання? Не, ён жартуе: «Мне, калі ласка, medium well». І кажа, што і ён стамляецца. І тады яму дапамагаюць змена наваколля і спорт. У 2020 годзе ён амаль кожныя выходныя ездзіў кудысьці па Беларусі. «Вядома, з ноўтам».
«Добры спецыяліст, які ўмее прадаць сябе на сумоўях»
Арсень (імя змененае) — 28-гадовы сеньёр у вобласці BE (але часам і фронтам займаецца, і дэвопсам), разам з жонкай жыве ў Варшаве. Працуе як ІП у Польшчы з адным заказчыкам — нямецкай кампаніяй, якая займаецца продажам прадуктаў са сферы healthcare праз інтэрнэт-крамы для ўласных брэндаў.
Даход Арсеня — каля €10K (крыху большы за $11K) брута, пасля выліку падаткаў застаецца каля €8,5K да ($9,5K) на дваіх. Сакрэт яго поспеху — «я добры спецыяліст, які ўмее прадаць сябе на сумоўях», — кажа малады чалавек. А яшчэ ён не прывязваецца да аднаго месца і перыядычна шукае магчымасці для росту.
«Калі ўсё рабіць правільна, то прасцей зарабіць за дзень-два $1-2 тысячы»
Яўгену (імя змененае) 43 гады. У 2021 годзе ён пераехаў у Гданьск разам з сям’ёй (жонка і двое дзяцей). У ІТ больш за 20 гадоў, ён «шматстаночнік» — базы даных, UI, бізнэс-аналіз і тэхнічны аналіз, стэк java, архітэктура і гэтак далей.
За мінулы год Яўген зарабіў 750 тысяч злотых нета, або каля $170 тысяч. Усяго ў яго было тры праекты: на двух зарабляў, а трэці — свой, таму там толькі траціў. Галоўны сакрэт: «калі ўсё рабіць правільна, то значна прасцей зарабіць за дзень-два $1-2 тысячы, ніж расцягваць гэта на тыдзень».
«Пры выбары працы думаў, ці ёсць шанец атрымаць больш, ніж грошы»
Magnus (так айцішнік нам назваўся) пераехаў з Беларусі ў Варшаву ў студзені 2022 года. У свае 25 гадоў хлопец ужо можа пахваліцца прыбыткам, які нават не сніцца сённяшнім джунам.
Ён кажа, пакуль аднакурснікі займаліся Java і Python, ён абраў машыннае навучанне — і не пралічыўся. У 20 гадоў малады чалавек пайшоў працаваць у кампанію, якая прапанавала яму $1800, але здавалася больш перспектыўнай, ніж тая, якая абяцала $2500.
Ён «аптымізаваў іншую метрыку, ніж аднакурснікі, і пры выбары працы думаў, якія знаёмствы набудзе і ці ёсць шанец атрымаць больш, ніж грошы».
Цяпер жа агульны даход айцішніка — брута $140 тысяч на год (нета — $103 тысячы).
Чытачы, віншуем! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.
Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся.
Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.
Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:
— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй. З Новым годам!
Читать на dev.by