Вялікабрытанія рызыкуе страціць 60% багацеяў — для іх рыхтуюць новы падатак

Брытанскія ўлады збіраюцца ўвесці новы падатак для людзей, у якіх зашмат грошай. Каля 60% заможных рэспандэнтаў фінансавай кансалтынгавай фірмы Arton Capital заявілі, што ў такім выпадку з’едуць з краіны. Апытанне праводзілася сярод больш за тысячу грамадзян Вялікабрытаніі з маёмасцю ад £1 млн у ліпені–жніўні.

2 каментарыя

Самым папулярным патэнцыйным напрамкам сталі ЗША. Для многіх новым домам таксама могуць стаць Канада, Аўстралія і ААЭ.

Каля 82% апытаных былі б зацікаўлены ў праграмах атрымання грамадзянства праз інвестыцыі за мяжой. Ад уласнай такой праграмы Вялікабрытанія адмовілася ў 2022 годзе.

Улады спрабуюць закрыць у бюджэце дзірку памерам £20-25 млрд. Адной з мер стала скарачэнне выдаткаў, напрыклад субсідый на паліва зімой і дапамог па непрацаздольнасці. Павелічэнне падаходнага падатку, ПДВ і адлічэнняў у сацстрах ва ўрадзе выключылі, але не падатак на багацце. Як варыянт — падняць падатак на прырост капіталу і падатак на прыбытак для карпарацый.

Дзве траціны новых накапленняў за апошнія два гады прыпадаюць на 1% жыхароў планеты
Па тэме
Дзве траціны новых накапленняў за апошнія два гады прыпадаюць на 1% жыхароў планеты
Деньги не приносят счастья. Или да? Как взаимосвязаны два явления в разных странах
Па тэме
Деньги не приносят счастья. Или да? Как взаимосвязаны два явления в разных странах
Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне канвенцыі аб падвойным падаткаабкладанні з Беларуссю
Па тэме
Вялікабрытанія прыпыніла дзеянне канвенцыі аб падвойным падаткаабкладанні з Беларуссю

Читать на dev.by