Венчурная студыя DŌBRA — у топе HackerNoon. Адразу ў некалькіх катэгорыях
Венчурная студыя DŌBRA з беларускімі каранямі адзначылася адразу ў трох катэгорыях рэйтынгу Startups of The Year 2024 ад HackerNoon, у якім удзельнічала больш за 150 тысяч праектаў з усяго свету.
DŌBRA заняла:
- 4-е месца сярод 4,1 тысячы праектаў у намінацыі Trending Venture Capital Startups,
- 5-е месца сярод 4,9 тысячы праектаў у намінацыі Trending Investing Startups,
- 10-е месца сярод 4,8 тысячы праектаў у намінацыі Trending Entrepreneurship Startups.
Усяго ў бізнес-катэгорыі конкурсу было 18 намінацый. У галасаванні прынялі ўдзел 422,5 тысячы карыстальнікаў і каля 87 тысяч стартапаў.
Акрамя гэтага, па версіі HackerNoon, DŌBRA з’яўляецца самым трэндавым стартапам Вільнюса ва ўсіх сферах.
Венчурная студыя была запушчана прадпрымальнікам Аляксандрам Скрабоўскім у 2022 годзе. Яна базуецца ў сталіцы Літвы і займаецца стварэннем і развіццём стартапаў.
Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Венчурная студыя з беларускімі каранямі выпусціла праграму для зняцця стрэсу
Венчурная студыя з беларускімі каранямі выпусціла праграму для зняцця стрэсу
Читать на dev.by