Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор сузаснавальніку Wargaming
Вярхоўны суд 28 кастрычніка разгледзіць апеляцыю на завочны прысуд, які быў вынесены ў канцы лета саўладальніку і сузаснавальніку Wargaming Мікалаю Кацалапаву. Пра гэта паведамляюць беларускія праваабаронцы.
1 ліпеня ў дачыненні да Кацалапава была пачатая спецвытворчасць. Яго абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-2 і ч. 2 арт. 290 КК).
Справа была разгледжана ў Мінскім гарадскім судзе 26 жніўня. Які быў вынесены прысуд, невядома.
У студзені 2023 года КДБ унёс Кацалапава ў спіс тэрарыстаў за пераводы «экстрэмісцкім» і «тэрарыстычным» фондам. У красавіку прапагандысты удакладнілі, што прадпрымальнік заданаціў непажаданым арганізацыям каля $300 тысяч.
Акрамя гэтага, у Расіі ў спісе «экстрэмістаў» лічыцца іншы кофаўндар Wargaming — Віктар Кіслы. Абодва увайшлі ў сотню найбольш паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі паводле версіі партала «Беларусы і рынак»: Кіслы — на 8 месцы, Кацалапаў — на 39-м.
Читать на dev.by