Ветэран Другой сусветнай пераехаў Tesla танкам
98-гадовы ветэран Другой сусветнай вайны праехаўся танкам па электракару Tesla. Акцыю арганізавалі брытанскія актывісты Led By Donkeys.
Мэтаю было выказаць пратэст супраць росту палітычнага ўплыву генеральнага дырэктара Tesla Ілана Маска і яго збліжэння з еўрапейскімі палітыкамі. «Аднойчы мы ўжо перамаглі фашызм, і зробім гэта зноў», — кажа на відэа былы вайсковец Кен Цёрнер. Паколькі Маск зарабляе грошы на электракарах Tesla, яму вырашылі даслаць такое пасланне. Аўтамабіль — мяркуючы па ўсім, Model 3 — са словам «фашызм» замест нумароў раздушылі танкам «Шэрман», які шырока выкарыстоўваўся падчас вайны.
TANK vs TESLA «We’ve crushed fascism before and we’ll crush it again» — WW2 veteran Ken, 98, in the tank
— Led By Donkeys (@ledbydonkeys.org) 7 мая 2025 г. в 18:46
[image or embed]
Таксама ў роліку адзначаецца, што Маск выкарыстоўвае свой уплыў дзеля падтрымкі крайне правых сіл у Еўропе. Тыдзень таму ў Германіі прызналі партыю «Альтэрнатыва для Германіі», за якую заклікаў галасаваць мільярдэр, экстрэмісцкай арганізацыяй, але яна падала апеляцыю.
Дэманстрацыі супраць Маска, асабліва пасля ягоных жэстаў на інаўгурацыі Дональда Трампа, праходзяць у ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. У Польшчы заклікі байкатаваць кампанію гучалі на ўзроўні міністраў. У Led By Donkeys адзначылі, што Маску не варта здзіўляцца такой народнай «любві».
Але і без такіх акцый кампаніі даводзіцца няпроста. У красавіку яе продажы працягнулі падаць.
Читать на dev.by