Не дзякуйце: ваша ветлівасць з ChatGPT каштуе распрацоўшчыкам дзясяткі мільёнаў даляраў
Калі вы з тых, хто кажа «калі ласка» і «дзякуй» ChatGPT, задумайцеся: для OpenAI гэта стварае дадатковыя шматмільённыя выдаткі ў выглядзе рахункаў за электраэнергію, піша TechRadar.
Адзін з карыстальнікаў X пацікавіўся, колькі грошай кампанія згубіла з-за таго, што карыстальнікі ветліва звяртаюцца да яе мадэляў. Яму адказаў Сэм Альтман: паводле слоў генеральнага дырэктара OpenAI, гэта «дзясяткі мільёнаў долараў», якія, тым не менш, таго вартыя.
Кампанія Future PLC у лютым апытала больш за тысячу рэспандэнтаў наконт звычак этыкету пры зносінах з ШІ. Высветлілася, што ветлівасць захоўваюць каля 70%, прычым 12% — з чыста карыслівых меркаванняў: для плюсіка ў карму на выпадак паўстання машын.
TechRadar аднак адзначае, што лішняя нагрузка на серверы, якія апрацоўваюць карыстальніцкія запыты, прыводзіць да росту спажывання энергіі, што не застаецца бясследным для экалогіі. Хаця раней рэдактары партала заўважалі, што на ветлівыя і добра структураваныя запыты чат-бот дае больш якасныя адказы.
Читать на dev.by