Visa дазволіла выводзіць крыптавалюту са сваіх дэбетавых карт у 145 краінах

Цяпер крыптавалюту можна напрамую адправіць з крыптавалютнага гаманца на дэбетавую карту Visa. Гэта стала магчымым дзякуючы партнёрскай дамове кампаніі з правайдарам інфраструктуры Web3 Transak з дапамогай тэхналогіі Visa Direct.

4 каментарыя

Карыстальнікі 145 краін могуць напрамую канвертаваць як мінімум 40 крыптавалют у фіятныя грошы, у тым ліку біткойн. Паводле даных Transak, у лік краін, якія падтрымліваюцца, уваходзяць Кіпр, Мальта, Сінгапур, Турцыя, Партугалія і ААЭ.

Доступ да функцыі атрымалі карыстальнікі дэцэнтралізаваных платформаў і гаманцоў MetaMask, Ledger, Trust Wallet ды іншых. Платформа мае ліцэнзіі ў некалькіх юрысдыкцыях і правярае легальнасць транзакцый з дапамогай тэхналогіі KYC (Know your customer).

Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Па тэме
Крыптабіржа-банкрут FTX абяцае выплаціць усе грошы кліентам
Binance заморозила криптовалютные счета ХАМАС
По теме
Binance заморозила криптовалютные счета ХАМАС
Telegram добавит прямой доступ ко криптокошельку Wallet в настройках мессенджера
По теме
Telegram добавит прямой доступ ко криптокошельку Wallet в настройках мессенджера

Читать на dev.by