У Польшчы камісія па расследаванні візавага скандалу падасць заяву ў пракуратуру на датычных да стварэння PBH

Камісія па расследаванні візавага скандалу падасць заяву ў пракуратуру на датычных да стварэння праграмы PBH. Пра гэта паведаміла выданне Wyborcza са спасылкай на даклад пра маштабы візавага скандалу, які афіцыйна пакажуць 26 лістапада.

Падрабязнасці расказаў канал Dzik Pic.

17 каментарыяў

Як паведамляецца, камісія па расследаванні «візавай аферы» накіруе ў пракуратуру заявы ў дачыненні да 11 чалавек, якія маглі быць датычныя да скандалу з незаконнай выдачай віз. У тым ліку на экс-міністарку развіцця Ядзвігу Эмілевіч, а таксама Юсціну Арлоўскую з праграмы GovTech Polska. 

Абедзве вядомыя як арганізатаркі/магчымыя суаўтаркі праграмы Poland. Business Harbour.

Выданне таксама кажа, што, згодна з дакладам, у 2019-2023-хх гадах выдалі 3,6 мільёна віз: рабочых, студэнцкіх і па праграме PBH. 

У тэксце зноў прыводзіцца інфармацыя пра тое, што людзі з Расіі і Беларусі з візамі PBH траплялі ў Польшчу «без усялякай праверкі».

«Гэтая запушчаная без усялякай прававой асновы праграма адкрыта пагражала бяспецы польскай дзяржавы, дазваляючы выдаваць візу без аніякай верыфікацыі.

Не правяралася ні кваліфікацыя заяўнікаў на візу, ні тое, ці сапраўды кампаніі, якія іх запрашаюць, працуюць у сферы ІТ. А гаворка ідзе пра краіны, чые службы бяспекі найбольш актыўныя і зацікаўленыя ва ўсталяванні агентаў на тэрыторыі нашай краіны», — адзначае старшыня камісіі па расследаванні візавага скандалу Марэк Сова.

Ён таксама паказвае, што на працягу двух гадоў грамадзянам Расіі было выдадзена ў рамках праграмы 2,6 тыс. віз, з якіх 1,8 тыс. — ужо пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Праз сваю міграцыйную палітыку Польшча, як зрабіла вывад камісія, страціла аўтарытэт краіны, якая мелася стаць адным са слупоў бяспекі Шэнгенскай зоны.

Пракуратура Польшчы расследуе магчымыя парушэнні ў праграме PBH
Па тэме
Пракуратура Польшчы расследуе магчымыя парушэнні ў праграме PBH
PBH расшыфроўвалася як «Poland. Business Haven». Што гаворыцца ў справаздачы пра візавы скандал
Па тэме
PBH расшыфроўвалася як «Poland. Business Haven». Што гаворыцца ў справаздачы пра візавы скандал
Суаўтарка Poland. Business Harbour заступілася за праграму перад камісіяй
Па тэме
Суаўтарка Poland. Business Harbour заступілася за праграму перад камісіяй

Читать на dev.by