Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Адкрыў 12 укладаў у літоўскім банку на 150K». Айцішнікі — пра тое, як зарабляюць на дэпазітах

Рэлаканты падзяліліся сваімі досведам захоўвання грошай у замежных банках і даходамі ад укладаў. Публікуем тры кейсы.

27 каментарыяў
«Адкрыў 12 укладаў у літоўскім банку на 150K». Айцішнікі — пра тое, як зарабляюць на дэпазітах

Рэлаканты падзяліліся сваімі досведам захоўвання грошай у замежных банках і даходамі ад укладаў. Публікуем тры кейсы.

Турцыя: «Трымаць грошы на дэпазітах выгадна нягледзячы на ваганні курса»

— Каля трох гадоў жыву ў Турцыі, працую на замежную кампанію. Заробак атрымліваю ў доларах.

Сёлета адкрыў банкаўскі дэпазіт. Вырашыў гэта зрабіць пасля таго, як моцна вырасла мясцовая стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае каля 50%. Курсы валют растуць не моцна, што дазваляе атрымліваць добрую выгаду ад дэпазіту.

Асаблівасць майго — гарантаваная абарона ад росту курса долара. Гэта значыць, што банк бярэ на сябе рызыкі ў выпадку росту курса долара да турэцкай ліры. То-бок у найгоршым выпадку (пры моцнай дэвальвацыі) укладчык на момант заканчэння тэрміну дзеяння дэпазіту нічога не страціць пры пераліку сумы зберажэнняў у валюту.

Тэрмін дзеяння такіх дэпазітаў, як правіла, 3, 6 або 12 месяцаў з аўтаматычным прадаўжэннем. Стаўка па такіх дэпазітах звычайна ніжэйшая, чым па звычайных укладах, але і рызыкі ніжэйшыя.

Напрыклад, даходнасць па ўкладах без гарантаванай абароны ад росту курса складае 40-45%. У маім выпадку — 35%. Даходнасць па такіх дэпазітах зніжаецца, раней яна была 42%. Але ўсё роўна пакуль дастаткова выгадна.

Дапусцім, я адкрываю дэпазіт на суму 30 тысяч лір пад стаўку 35% на 12 месяцаў з абаронай ад росту курса. На момант адкрыцця ўкладу курс складае 30 лір за долар. То-бок на дэпазіце на момант адкрыцця ўкладу будзе 1000 долараў у эквіваленце.

Праз год я планую вярнуць назад усю суму з працэнтамі — 30000*1,35 = 40,5 тысяч лір. 

Але калі праз год курс раптам вырасце да 60 лір за долар, банк верне мне не 40,5 тысяч лір, а 60*1000 долараў — 60 тысяч лір. Па сутнасці я нічога не страчу (акрамя розніцы курсаў пакупкі і продажу валюты).

Праз тое, што курс долара апошнім часам рос не так хутка, атрымаўся нядрэнны прыбытак. Напрыклад, у мяне за квартал прыбытак пры пераліку сумы ашчаджанняў у долары — каля 8% (што праўда, без уліку гадавога падатку ў 15% ад сумы даходу).

Акрамя таго, у апошнія два тыдні мясцовая валюта слабее, цяпер курс — 34 ліры за долар. Таму ў новым перыядзе ўжо не будзе такой прыбытковасці.

Дэпазіт я адкрываў на тры месяцы, потым падоўжыў на той жа тэрмін. На 12 месяцаў адкрываць нявыгадна — капіталізацыя працэнтаў адбываецца пры канцы тэрміну і дэвальвацыйныя рызыкі вышэйшыя. Уклад можна папаўняць без абмежаванняў па сумах.

Наогул дэпазіты ў Турцыі сёлета сталі вельмі папулярныя праз крызіс на рынку нерухомасці. Жыхары краіны звычайна лічылі за лепшае ўкладваць грошы ў будаўніцтва, каб затым перапрадаваць жытло або здаваць яго ў арэнду. Цяпер попыт на арэнду і на куплю жытла моцна ўпаў і значна выгадней стала трымаць грошы на дэпазітах. Да таго ж мінімум рызык і падаткаў у параўнанні з нерухомасцю.

ААЭ: «Трымаю ў банку шасцізначную суму ў дырхамах»

— У ААЭ мноства банкаў, і калі выбраць любы з самых буйных, то працэнты там будуць не вельмі цікавыя — каля 0, 2% гадавых.

Але часам на рынак заходзяць новыя банкі і прапаноўваюць цікавейшыя ўмовы. Напрыклад, ёсць анлайн-банк Wio, які прапаноўвае 5% гадавых у дырхамах.

Дырхам — нацыянальная валюта ААЭ. На пачатку верасня 2024 года прыкладны курс: 1 долар = 3,7 дырхамаў.

Працуе гэта наступным парадкам. Мне прыходзіць заробак у дырхамах на рахунак у адным з буйных банкаў. Пасля аплаты выдаткаў (камуналка, інтэрнэт, крэдытная карта) я пераводжу грошы, што засталіся, на ашчадны рахунак у Wio. І кожны месяц банк налічае мне працэнты.

Цяпер на рахунку ў Wio я трымаю шасцізначную суму ў дырхамах, але планую палову перавесці ў акцыі і ETF (біржавы інвестыцыйны фонд).

Грошы я магу забраць у любы момант і перавесці іх з ашчаднага акаўнта на дэбетавы акаўнт без штрафных санкцый. Таксама ёсць опцыя атрымліваць даходнасць 5,5% гадавых, але ў гэтым выпадку неабходна размясціць сродкі на пэўны тэрмін. Калі потым грошы спатрэбіцца забраць, то штрафу не будзе, але даходнасць аўтаматычна знізіцца да 4%.

Яшчэ адзін важны момант. Для разлікаў за тавары і паслугі я выкарыстоўваю крэдытную карту з кэшбэкам. Калі прыходзіць заробак, я пераводжу частку грошай на яго. І мне не трэба плаціць працэнты, бо я выплачваю запазычанасць цягам месяца. Такім чынам, з улікам кэшбэку чыста тэарэтычна мой даход ад дэпазіту атрымліваецца нават вышэйшым за 5% гадавых.

Літва: «Адкрыў 12 дэпазітаў на розныя тэрміны»

— Жыву ў Літве чатыры гады, працую ў прадуктовай кампаніі. Дэпазітамі зацікавіўся ў верасні 2023 года. Вырашыў адкрыць уклад, так як сумы ашчаджанняў недастаткова для куплі адэкватнага жытла ў Вільні. Напрыклад, трохпакаёвая кватэра ў новым раёне недалёка ад цэнтра каштуе каля 250 тысяч еўра.

Укладвацца ў акцыі і падобныя фінансавыя інструменты пакуль не рызыкую, так як рынак каўбасіць праз вайну і перспектывы выбараў у ЗША.

У Літве дэпазіт — гэта кантракт на пэўную суму з тэрмінамі. Старыя ўклады папаўняць няможна. Іх можна толькі падаўжаць пасля заканчэння тэрміну або закрываць датэрмінова, страціўшы ўсе працэнты.

Таму практычна кожны месяц я адкрываю новы дэпазіт, калі атрымліваю зарплату і папаўняю рахунак наяўнымі.

На сённяшні дзень у мяне адкрыта 12 дэпазітаў у еўра ў Swedbank на агульную суму большую за 150 тысяч еўра. Гэта заробак плюс грошы, якія ўдалося прывезці з Беларусі.

Умовамі задаволены, так як дэпазіты часткова кампенсуюць інфляцыю. Стаўкі па маіх укладах складаюць 2,5-3,5% гадавых, у залежнасці ад тэрміну ўкладу і таго, калі ён быў адкрыты. Летась стаўкі былі вышэйшыя, цяпер інфляцыя ў еўразоне зніжаецца, следам за ёй зніжаюць і стаўкі.

Большая частка ўкладаў скончыцца пры канцы восені. Буду думаць, што рабіць з грашыма. За год працэнтны даход складзе каля 3 тысяч еўра.

Дадам, што ў Літве даход ад дэпазітаў да 500 еўра на год не абкладаецца падаткам. З вышэйшага даходу трэба заплаціць падатак 20%. Банкі самі падаюць інфармацыю ў падатковую перад падачай гадавой дэкларацыі, гэта зручна.

«Если себя не ограничу то потрачу всё на ерунду». Тестировщица рассказала как откладывать 80% зп
«Если себя не ограничу, то потрачу всё на ерунду». Тестировщица рассказала, как откладывать 80% зп 
По теме
«Если себя не ограничу, то потрачу всё на ерунду». Тестировщица рассказала, как откладывать 80% зп
«Захоўвала ў доларах і пашкадавала». Што беларусы робяць з валютай якую перавезлі ў Польшчу
«Захоўвала ў доларах і пашкадавала». Што беларусы робяць з валютай, якую перавезлі ў Польшчу
Па тэме
«Захоўвала ў доларах і пашкадавала». Што беларусы робяць з валютай, якую перавезлі ў Польшчу
«Я не хранічны жлоб». Айцішнікі тлумачаць як трэба эканоміць
«Я не хранічны жлоб». Айцішнікі тлумачаць, як трэба эканоміць
Па тэме
«Я не хранічны жлоб». Айцішнікі тлумачаць, як трэба эканоміць
«Адкладаем толькі 2-3К з 10К». Айцішнік з высокай зп пра жыццё ў Польшчы
«Адкладаем толькі 2-3К з 10К». Айцішнік з высокай зп пра жыццё ў Польшчы
Па тэме
«Адкладаем толькі 2-3К з 10К». Айцішнік з высокай зп пра жыццё ў Польшчы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

доход от депозитов до 500 евров

2024 год, а дев бай так и не научился вычитывать тексты

4

Ваше легкое негодование вполне объяснимо. Но, например, в странах ЕС вполне можно говорить и Euros, не смотря на то, что название валюты не имеет множественного числа, когда используется в неопределенной форме. Так что ничего страшного в "евров" нет :) Take it easy, pal.

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
1

Про по-настоящему интересные варианты вам никто не расскажет ибо никому не нужен конкурент. Это игра с нулевой суммой и если не понятно за чей счет веселье, то скорее всего за твой)

PS. Удивляет что никто не упомянул краткосрочные облигаций в зеленых по 5.3% или дивидендные компании.

0

Ну тут уже нюансы.
Это надо открывать счёт у брокера и подавать дополнительные декларации в конце года, заполнять всякие w8ben и т.д.
Многие не хотят этим заморачиваться, депозит в банке сильно проще, нажал 2 кнопки в аппке - готово.
Ну и нюансы с валютными рисками, продавать потом условные доллары по 3.8 злотых за доллар, когда покупал их по 5 злт /доллар 2 года назад может быть неприятно.
Подушку безопасности на 2-3 месяца жизни лучше держать под рукой в своей локальной валюте (спорное утверждение для беларусов) и короткие депозиты или ещё лучше накопительные счета - хороший вариант.

2

Депозиты - это лучше, чем ничего. Но всегда нужно помнить про потери от инфляции.

2

Ага, лучше идти к мамкиным инвесторам после плейтики))))

vasaris
vasaris HR в lamabadas
0

Ну почему не расскажет, - пожалуйста:
Trade republic - 4 процента годовых на все деньги, на счету кроме стоков, кэшбэк - 1 процент в месяц на все траты (карту выпускаете там же виртуальную или физическую и единоразовым платежом а не *** револют который чарджит деньги каждый месяц) но не более 15 евров в месяц, плюс там же делаешь себе ETF портфолио из VOO/VXUS/AVUV или OMFL/XLK/SCHD или сами смотрите из чего когда разберетесь - покупаешь и держишь и докупаешь каждый месяц/неделю. Актуально для тех кто Германии/Бенилюксе etc. В Польше есть xtb.com правда не знаю как там они открывают счета торговые для обладателей беларуских паспортов.
не благодарите

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 верасня 2024, 11:50

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

вклад "успешный безотзывный" - 12% годовых в белрублях. в три раза больше процентов чем в европе. не благодарите

0

кэшбэк - 1 процент в месяц на все траты, но не более 15 евров в месяц

яшчэ можна аплікацыю Жабкі ўсталяваць, прыкладна той жа ўзровень інвестыцый :)

vasaris
vasaris HR в lamabadas
2

увогуле я меў на ўвазе інвестыцыі ў ETF ды annual rate interest, але ж і 150-170 эўра на год на падлозе не ляжаць звычайна.
Ды й перш чым смяяцца хіба б глянуў ўзровень інфляцыі ў ЕЗ

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 верасня 2024, 13:29

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

В Польше цены растут все быстрее и быстрее. Жителям надо готовиться к тому, что будет еще хуже. Об этом говорится в опубликованном исследовании, проведенном Национальным социологическим институтом и Высшей школы бизнеса, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Пока поляки получили передышку от резкого скачка инфляции, но уже к концу года она резко разгонится и может достичь 10 %, утверждают авторы исследования.

capslock
capslock HR в НИИ Бацца
0

Или можно купить недвижимость в стране где она растет в цене.
Купил квартиру -> квартира растет в цене плюс сдавать её.
за 5-10 лет накопиться в разы больше денег чем просто отдать ее банку.
Через 10 лет её можно продать без оплаты налогов. За 10 лет накопиться сумма больше чем если бы деньги просто валялись в банке.
Инфляция? - сумма полученная от аренды имеет такую же ценность как и от банков.
Например сдавая кв в месяц по 1200 * 12 =  14400 - 35% налоги => 9360eur в год минус 2000 евро налог на недвижимость 7360 на руки плюс квартира которая дорожает и ее можно продать в любой момент.
Где купить кв? Бельгия, Нидерланды. Правда еще поискать надо недорогую, но люди находят убитые делают ремонт и получают блага.
Но если иметь несколько квартир уже не выгодно - налоги большие.

Пока не вижу смысла вкладывать деньги в банк - слишком мало он платить.

2

"Знайсці краіну дзе кватэры будуць расці ў кошце" гучыць як "набыць стокі якія будуць расці ў кошце".

Знайсці ўбітую, разабрацца як набываць у іншай краіне, зрабіць рэмонт (у краіне ў якой ты ўжо доўга жывеш гэта не самае простае, а ў некай незнаёмай краіне зрабіць рамонт - даволі няпростая задача), пачаць здаваць, разабрацца як плаціць падаткі. Гучыць як даволі сур'ёзны праект, які патрабуе значна больш часу чым укласціся ў стокі ці адчыніць дэпазіт. Такі план мае права існаваць, але трэба разумець, што гэта будзе з'ядаць нармалёва твайго часу.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 верасня 2024, 12:44

vasaris
vasaris HR в lamabadas
1

ну вот друзья недорогую квартіру под Антверпеном за 190к продают напрімер
https://www.immoweb.be/nl/zoekertje/appartement/te-koop/beveren-waas/9120/20091628

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

Квартиры, квартиры...
А вот последний год ничего не продаются в Польше! Объявлений на продажу скачок на 40%.
Если мерить в золоте то оказывается что цены стоят на одном месте, а проценты банку нужно платить регулярно, каждый месяц. Скажите а как же если купил за кэш и сдавать? Да доход от такой инвестиции 3.2%, после вычета налога 2.88%. Квартиру нужно иногда ремонтировать. обновлять, а это 1-3% в год. А теперь еще убавьте трату своего времени на рентье-бизнес.

TLDR; Выгоднее закопать золото в лесу чем квартиру.

0

При всём этом надо учитывать что существует 3 % - 3.5 % мировая инфляция доллара в течение года. Другими словами покупательная способность доллара снижается на 3 % - 3.5 % каждый год.
Конечно, по конкретным позициям могут быть отклонения. Но общая закономерность существует.

Артем Кустиков
Артем Кустиков Senior Consultant в Machine Learning Reply
0

Титановые яйца у пацанов в свете последних новостей - https://economictimes.indiatimes.com/tech/technology/nvidia-sheds-279-billion-in-market-cap-reasons-behind-the-fall

0

дык у гэтым жы ўся сутнасць, пакуль тыя хто больш нярвовыя купляюць на хаях, а як з'яўляюцца дрэнныя навіны прадаюць, тыя хто больш спакойныя зарабляюць

Что скажете про получение дохода в стэйблкоинах в DeFi? Сложнее чем депозиты, но и проценты можно найти заметно выше.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

в криптохомяка инвестируй

Спасибо, конечно, за инвестиционную рекомендацию, но это разные категории )

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
3

Я извиняюсь. По последнему кейсу. Чувак вложил 150к якобы под 2.5%-3.5%. Говорит за год доход составил 3000. Мне кажется это всего 2%. А с учетом 20% налога, получается 1.6%. Выгодно, че

vasaris
vasaris HR в lamabadas
-1

это больше чем ноль вообще-то

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Если аджастить на Литовскую инфляцию, то реальный доход отрицательный.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

Под 20% можно вложить, и то мало.
Но чтобы закусывать красную икру черной уже хватает.

sovest-chatagpt
sovest-chatagpt Максимилиан в VironIT
-2

А если еще и хомяка в телеге тапать, то и все 30% получится!

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

Зачем тапать? Там такие же клешнерукие писали.
Можно напрямую по cron методы дергать.