«Укантакце» пакінуў яшчэ адзін топ-менеджар — сышоў у праект дваіх, што звольніліся раней
Дырэктар маркетынгу «Укантакце» Аляксандр Валодзін пакінуў кампанію і плануе далучыцца да праекта гендырэктара і віцэ-прэзідэнта па тэхналогіях, якія раней сышлі.
Валодзін далучыўся да VK у 2015 годзе, займаў пасаду дырэктара развіцця і партнёрстваў у «Аднакласніках». Ад 2020 года быў дырэктарам развіцця і камунікацый відэаплатформы VK. У 2021 годзе заняў пасаду дырэктара маркетынгу «Укантакце».
Раней кампанію пакінулі генеральная дырэктарка сацсеткі Марына Краснова і віцэ-прэзідэнт па тэхналогіях і распрацоўцы VK Аляксандр Тобаль. Ад 3 ліпеня «Укантакце» кіруе спецыяльная кіруючая каманда топ-менеджараў.
«Укантакце» пазбавілася кіраўніцтва — сышлі гендырэктарка і тэхнічны дырэктар
«Укантакце» пазбавілася кіраўніцтва — сышлі гендырэктарка і тэхнічны дырэктар
Распрацоўка АІ у Расіі падаражэла на 30-40% праз санкцыі — і гэта не канец
Распрацоўка АІ у Расіі падаражэла на 30-40% праз санкцыі — і гэта не канец
Tinder перестал работать в России
Tinder перестал работать в России
Читать на dev.by