Улады хочуць укараняць нейрасеткі, каб быць бліжэй да людзей
У адзіную дзяржаўную сістэму зваротаў грамадзян можа быць інтэграваны штучны інтэлект — ён дапаможа аналізаваць праблемы людзей. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Па словах чыноўніка, падчас лютаўскага лічбавага форуму ў Алматы прадстаўнікі Беларусі дэманстравалі тэхналогіі апрацоўкі спадарожнікавых дадзеных і дыягностыкі захворванняў паводле медыцынскіх выяў на аснове ШІ.
«Мы ўкараняем яго не толькі ў гэтых напрамках, але і, напрыклад, у дзяржаўным кіраванні — цяпер прапрацоўваем пытанне, каб падключыць штучны інтэлект у нашу адзіную дзяржаўную сістэму зваротаў грамадзян», — сказаў Ткач.
Ён патлумачыў, што гэта дазволіць глыбей пранікаць у грамадскія запыты і загадзя рэагаваць на іх: «Аналізаваць, выяўляць праблемы, якія найбольш хвалююць грамадзян. А яшчэ — выпрацоўваць прэвентыўныя рашэнні, каб мінімізаваць іх».
На першым этапе будзе створаны чат-бот, здольны распазнаваць ключавыя словы ў зваротах, правяраць, ці паступалі раней звароты па гэтай тэме, і генераваць базавы адказ. У далейшым сістэму плануюць давучваць для вырашэння больш вузкіх задач, дадаў Ткач.
Читать на dev.by