Улады хочуць увесці абавязковую здачу адбіткаў для замежнікаў і некаторых беларусаў

На разгляд у Палату прадстаўнікоў унесены законапраект «Аб змяненні законаў», які накіраваны на «ўдасканаленне заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

2 каментарыя

Прапаноўваецца абавязаць здаваць адбіткі пальцаў замежнікаў (за некаторымі выключэннямі), якія перасякаюць мяжу. Калі гэтага не зрабіць, яму змогуць адмовіць ва ўездзе. Таксама абавязковая дактыласкапія прадугледжана для некаторых беларусаў пры абмене і выдачы дакументаў, якія сведчаць асобу. Гэта датычыцца беларусаў, якія маюць грамадзянства, ВНЖ ці ПМЖ іншай краіны, а таксама пастаянна пражываюць за мяжой і сталі на консульскі ўлік.

Акрамя гэтага, прапаноўваецца даць права памежнікам і мытнікам праводзіць «асабісты дагляд грамадзян і дагляд рэчаў, што знаходзяцца пры іх, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў» пры пагранічным кантролі. Юрасоб і ІП, якія выконваюць міжнародныя пасажырскія перавозкі, хочуць абавязаць бязвыплатна перадаваць персанальныя дадзеныя пасажыраў у інфармацыйныя сістэмы Мінтранса.

Літва часова дазволіла ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Па тэме
Літва часова дазволіла ўезд аўтамабілям з беларускімі нумарамі
Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»
Па тэме
Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»

Читать на dev.by