Улады ЗША западозрылі ІТ-кампаніі ў змове для віз H1-B

Улады ЗША знайшлі сведчанні таго, што некалькі дзясяткаў невялікіх тэхналагічных кампаній уступілі ў змову, каб павысіць шанцы патрэбных ім кваліфікаваных замежных спецыялістаў на атрыманне працоўнай візы H1-B, піша Wall Street Journal.

2 каментарыя

Служба гражданства и иммиграции США, которая выдаёт такие визы, обнаружила, что эти компании подают заявки на одних и тех же людей несколько раз.

Служба грамадзянства і іміграцыі ЗША, якая выдае такія візы, выявіла, што гэтыя кампаніі падаюць заяўкі на адных і тых жа людзей некалькі разоў.

Такая практыка шмат у чым можа тлумачыць раздзьмуты попыт на візы — сёлета ён рэкордны: на 85 тысяч слотаў паступіла 781 000 заявак. Часткова рост арганічны: сёлета каля 350 тысяч заяўнікаў адзначыліся па адным разе супраць прыкладна 307 тысяч годам раней. Аднак большую частку складаюць заяўкі людзей, чые імёны былі пададзеныя некалькімі кампаніямі. Прычым большасць «паўторак» была пададзеная невялікай групай адных і тых жа кампаній: 408 тысяч заявак на 96 тысяч імёнаў.

Як адзначае WSJ, тэхнічна ў тым, што аднаго і таго ж кандыдата падаюць некалькі кампаній, няма нічога супрацьзаконнага. Аднак кампаніі мусяць пацвярджаць, што супрацоўнік, за якога яны падаюць заяўку, сапраўды будзе працаваць на іх. Калі кампанія атрымлівае візу і адразу ж пераводзіць супрацоўніка на падрад да трэціх асоб або звальняе, каб ён мог перайсці ў іншую кампанію, гэта можа расцэньвацца як махлярства.

Называць кампаніі ўлады не сталі, спаслаўшыся на расследаванне.

У ЗША хочуць павысіць кошт візы H-1B
Па тэме
У ЗША хочуць павысіць кошт візы H-1B
Звольненыя супрацоўнікі-імігранты Meta папрасілі пакінуць іх у штаце, каб пазбегнуць дэпартацыі
Па тэме
Звольненыя супрацоўнікі-імігранты Meta папрасілі пакінуць іх у штаце, каб пазбегнуць дэпартацыі
На дапамогу звольненым айцішнікам, якім пагражае дэпартацыя з ЗША, можа прыйсці іншая віза
Па тэме
На дапамогу звольненым айцішнікам, якім пагражае дэпартацыя з ЗША, можа прыйсці іншая віза

Читать на dev.by