Улады зацвердзілі Канцэпцыю развіцця інжынернай адукацыі да 2035 года. Будзе спрыяць спецыяльнасцям пра ШІ і квантавыя вылічэнні

Урад Беларусі зацвердзіў Канцэпцыю развіцця інжынернай адукацыі ў краіне на перыяд да 2035 года. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Яна ўступае ў сілу са дня прыняцця.

3 каментарыя

Дакумент распрацаваны з мэтай развіцця інжынернай адукацыі, павышэння якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў і забеспячэння тэхналагічнай бяспекі Беларусі.

Пастанова прадугледжвае мадэрнізацыю адукацыйнага асяроддзя, удасканаленне зместу адукацыі і адукацыйных тэхналогій, павышэнне эфектыўнасці выкладчыцкай дзейнасці, папулярызацыю прафесіі інжынерна-тэхнічнага работніка.

Канцэпцыя таксама прадугледжвае стварэнне на базе ВНУ цэнтраў кампетэнцый, у тым ліку закупку сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання, для забеспячэння апераджальнай падрыхтоўкі спецыялістаў па інжынерных спецыяльнасцях з улікам патрэбаў арганізацый — заказчыкаў кадраў.

Чакаецца, што канцэпцыя будзе спрыяць:

  • павышэнню эфектыўнасці вытворчай практыкі, уключэнню ў праграмы ВНУ дысцыплін пад патрэбы прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі;
  • пашырэнню падрыхтоўкі інжынерных кадраў па міждысцыплінарных спецыяльнасцях, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту, машыннага навучання, лічбавых двайнікоў, квантавых вылічэнняў, уцягванню арганізацый — заказчыкаў кадраў у падрыхтоўку такіх спецыялістаў.
Расійскі бізнес актыўна заваблівае студэнтаў-айцішнікаў у Беларусі
Па тэме
Расійскі бізнес актыўна заваблівае студэнтаў-айцішнікаў у Беларусі
Паступіць у ВНУ без іспытаў цяпер можна праз дзіцячы тэхнапарк
Па тэме
Паступіць у ВНУ без іспытаў цяпер можна праз дзіцячы тэхнапарк
Цукерберг: ВНУ не рыхтуюць людзей да рэалій рынку працы
Па тэме
Цукерберг: ВНУ не рыхтуюць людзей да рэалій рынку працы

Читать на dev.by