Улады В’етнама вырашылі заблакаваць Telegram

Міністэрства тэхналогій В’етнама запатрабавала ад аператараў сувязі заблакаваць мэсенджар. Улады краіны абвінавацілі Telegram у тым, што кампанія адмаўляецца дзяліцца дадзенымі карыстальнікаў у межах крымінальных спраў.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак Reuters, міністэрства патрабуе ад аператараў сувязі да 2 чэрвеня даць справаздачу аб прынятых мерах па блакіроўцы Telegram. Рашэнне было прынята ад імя дэпартамента кібербяспекі пасля таго, як паліцыя паведаміла, што 68% з 9600 мясцовых каналаў і груп у Telegram парушаюць закон — уключаючы махлярства, наркатрафік і «выпадкі, якія, мяркуецца, звязаныя з тэрарызмам».

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства пацвердзіў Reuters сапраўднасць дакумента, адзначыўшы, што блакіроўка звязаная з адмоваю Telegram прадастаўляць дадзеныя карыстальнікаў па запытах у межах крымінальных расследаванняў. У дакуменце адзначаецца, што многія групы з дзясяткамі тысяч удзельнікаў былі створаныя «апазіцыйнымі і рэакцыйнымі суб’ектамі» для распаўсюду антыўрадавых матэрыялаў.

Telegram упершыню стаў прыбытковым: даходы выраслі ў чатыры разы
Па тэме
Telegram упершыню стаў прыбытковым: даходы выраслі ў чатыры разы
Telegram стаў перадаваць уладам у разы больш дадзеных
Па тэме
Telegram стаў перадаваць уладам у разы больш дадзеных
Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока пасля атакі з расійскага нумара
Па тэме
Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока пасля атакі з расійскага нумара

Читать на dev.by