Якія шанцы атрымаць дазвол на жыхарства ў Грузіі? Вось статыстыка для кожнага віду
Беларусы падалі амаль 2 тысячы заявак на дазвол на жыхарства ў Грузіі за год.
У чатах экспатаў кажуць, што пасля пачатку вайны ва Украіне беларусы сталі часцей сутыкацца з адмовамі па дазволах у Грузіі. Але ці так гэта? Кампанія РВ Services падзялілася з dev.by статыстыкай дазволаў на жыхарства для грамадзян Беларусі ў Сакартвела за перыяд ад 1 сакавіка 2022 да 31 сакавіка 2023.
Яе падаў Дом Юстыцыі — грузінская ўстанова, якая аб’ядноўвае пад сваім дахам большасць дзяржаўных сэрвісаў. Паглядзелі, які працэнт адмоў па працоўных дазволах, і якая падстава дае 90-100% ухваленняў заявак.
Змест
Агульныя звесткі
Як пісала РВ Services на сваім сайце, паводле афіцыйных даных ад Агенцтва развіцця паслуг Грузіі, ад 1 сакавіка 2022 да 31 сакавіка 2023 па дазвол на жыхарства звярнуліся 37 316 грамадзян замежных дзяржаў:
- 75% заяўнікаў (27 806) атрымалі дазвол на жыхарства
- 15% заявак былі адхіленыя.
- 10% (3693) усё яшчэ чакаюць рашэння або адклікалі сваю заяву.
Аднак, адзначаюць прадстаўнікі кампаніі, агульная карціна для грамадзян Беларусі і Расіі выглядае зусім інакш.
А што наконт грамадзян Беларусі?
За перыяд ад 1 студзеня да 31 сакавіка 2023 грамадзяне Беларусі падалі 604 заяўкі на дазвол на жыхарства (а ад 1 сакавіка да 31 снежня 2022 — 1279 заяў).
2022:
- Адмова: 33%
- Ухвала: 64%
- На разглядзе: 3%
2023:
- Адмова: 23%
- Ухвала: 63%
- На разглядзе або прыпынена (гэта значыць, што чалавек адклікаў сваю заяву або не выканаў дадатковыя ўмовы ад Дома Юстыцыі): 14%
Разгледзім статыстыку падрабязней. Вось віды дазволаў на жыхарства (ад самых папулярных паводле колькасці заявак — да менш папулярных) і статыстыка па кожным.
1. Працоўны дазвол на жыхарства
Ухвал — каля 50%
Іншаземец можа падацца на працоўны дазвол на жыхарства, калі ён/яна:
- працуе ў грузінскай кампаніі (на аднаго працаўладкаванага замежнага супрацоўніка мае прыпадаць не менш за 50 000 лары абароту кампаніі, цяпер гэта прыкладна 19,7 тысячы долараў);
- вядзе ІП — з гадавым абаротам зноў жа не меншым за 50 тысяч лары;
- зарэгістраваны як юрыдычная асоба (вядзе бізнэс).
У 2022 падалі 812 заяў:
- Адмова: 44%
- Ухвала: 52%
- На разглядзе: 3%
У 2023-406 заяў:
- Адмова: 30%
- Ухвала: 58%
- На разглядзе: 12%
Такім чынам, прыкладна ў палове выпадкаў чалавек атрымлівае працоўную бінадробу — так называюць картку дазволу на жыхарства з нумарам ID для замежнікаў.
2. Дазвол на жыхарства для ўз’яднання сям'і
91% ухвал летась
Дазвол на жыхарства на падставе ўз’яднання сям'і звычайна выдаецца сужэнцу або непаўналетняму дзіцяці рэзідэнта Грузіі. Хоць магчымы і зваротны варыянт, калі дазвол на жыхарства выдаецца спачатку дзіцяці, а затым аднаму з бацькоў.
У 2022 годзе падалі 224 заяўкі:
Адмова: 7%
Ухвала: 90%
На разглядзе: 3%
Сёлета ўжо прынятыя 110 заяў:
Адмова: 7%
Ухвала: 76%
На разглядзе: 16%
3. Кароткатэрміновы дазвол на жыхарства для куплі нерухомасці
Летась — 33% адмоў
Фізасобы могуць купіць у Грузіі нерухомасць рынкавым коштам ад 100 тысяч долараў (акрамя зямель сельскагаспадарчага прызначэння) і прэтэндаваць на кароткатэрміновы дазвол на жыхарства на год.
Сцвярджаюць, што апошнім часам на гэтай падставе ідзе шмат адмоў. Давайце паглядзім.
У 2022-м усяго на гэтай падставе падалі 98 заявак. З іх:
- Адмова: 33%
- Ухвала: 64%
- На разглядзе 3%
Для параўнання — у 2023-м пакуль падалі толькі 26 заявак:
- Адмова: 19%
- Ухвала: 54%
- На разглядзе: 27%
4. Дазвол на жыхарства для вучобы
Аніводнай адмовы ў 2022-м
На такі дазвол на жыхарства могуць прэтэндаваць тыя, хто вучыцца ў акрэдытаваных Міністэрствам адукацыі ўстановах (то-бок у дзяржаўных універсітэтах, школах, каледжах). Неакрэдытаваныя Мінадукацыі прыватныя школы/ўніверсітэты не пасуюць. Дазвол на жыхарства выдаецца на ўвесь тэрмін навучання.
Бацькі-экспаты часта звяртаюцца да такой схемы, аддаючы дзяцей у дзяржаўныя грузінскія школы. Тады дзіця атрымлівае дазвол на жыхарства з мэтай навучання, а бацькі — дазвол з мэтай уз’яднання сям'і.
У 2022-м на гэтай падставе не было ніводнае адмовы. 69 заявак ухвалілі (96%), і разглядаюцца 3 заявы (4%).
У 2023-м падалі 31 заяўку. Адмовілі 1 заяўніку (3%), 26 заявак ухвалілі (84%). Астатнія 4 заяўкі, або 13%, знаходзяцца на разглядзе/прыпыненыя.
5. Пастаянны дазвол на жыхарства на падставе шлюбу з грамадзянінам Грузіі
Каля 80% заявак былі ўхваленыя
Пастаянны дазвол на жыхарства могуць выдаць сужэнцу грамадзяніна Грузіі, непаўналетняму дзіцяці і аднаму з бацькоў непаўналетняга грамадзяніна Грузіі.
Іншаземец таксама можа прэтэндаваць на ПМЖ, калі ён пражыў апошнія 10 гадоў у краіне на падставе дазволу на часовае пражыванне.
У 2022 годзе было пададзена 66 заявак на ПМЖ. З іх:
- 10 выпадкаў адмоў (15%)
- 55 заявак ухваленыя (83%);
- 1 заяўка на разглядзе (2%).
Сёлета было 28 заявак. Працэнт адмоў пакуль ніжэйшы: 11% (адмовілі 3 заяўнікам). 21 заяўка, або 75%, ухваленая. І 4 заяўкі, або 14%, былі на разглядзе/прыпыненыя на момант атрымання звестак.
6. Статыстыка падачы на дазвол на жыхарства для былога грамадзяніна Грузіі
100% ухвал
Такі дазвол на жыхарства даюць чалавеку, які раней меў грамадзянства Грузіі, але страціў яго з нейкіх прычын.
Тут таксама 100%-я статыстыка ўхвал. У прыватнасці, у 2022-м на гэты статус падаліся 5 чалавек, усе 5 атрымалі. Тое ж самае і ў 2023-м: двое падаліся, двое атрымалі.
7. Інвестыцыйны дазвол на жыхарства
100% ухвал, але ёсць нюанс
Гэты дазвол — для тых, хто інвеставаў $300 тысяч у эканоміку Грузіі (або купіў нерухомасць на тую ж суму).
Тут усё проста: і ў 2022-м, і ў 2023-м падаўся ўсяго 1 чалавек. Ухвала 100%.
8. Спецыяльны дазвол на жыхарства
Адзінкавы кейс
Выдаецца ў рэдкіх выпадках, напрыклад, ахвяры гандлю людзьмі, асобе, якая не падлягае дэпартацыі на радзіму, і г. д.
У 2022-м усяго адзін чалавек падаўся на гэты тып дазволу на жыхарства і атрымаў ухвалу
Дык якія ж высновы?
Калі падсумаваць колькасць заяў за 2022–2023 гады, то атрымаецца наступнае.
Тып | Ухвала | Адмова | На разглядзе/прыпынена | Усяго |
Працоўны дазвол | 661 (55% у сярэднім) | 482 (37%) | 75 | 1218 |
Дазвол на падставе ўз’яднання сям'і | 287 (83,5%) | 23 (7%) | 24 | 334 |
Дазвол на падставе валодання нерухомасцю | 77 (59%) | 37 (26%) | 9 | 124 |
Для вучобы | 95 (90%) | 1 (1,5%) | 7 | 103 |
Пастаянны дазвол | 76 (79%) | 13 (13%) | 5 | 94 |
Дазвол для былога грамадзяніна Грузіі | 7 (100%) | 0 | 7 | |
Інвестыцыйны | 2 (100%) | 0 | 2 | |
Спецыяльны | 1 (100%) | 0 | 1 | |
А вось сітуацыя ў дынаміцы па гадах:
Для параўнання — статыстыка расійцаў
Заяву на атрыманне розных відаў дазволу за год падалі 10 004 грамадзяніны Расіі. З іх:
- 58% заявак (5838) былі ўхваленыя
- 34% заявак (3415) былі адхіленыя.
- Станам на 31 сакавіка 2023 года 751 заява ўсё яшчэ знаходзілася на разглядзе або была адкліканая заяўнікам.
Як адзначаюць аўтары аналізу, адмовы становяцца ўсё часцейшымі. Калі ў 2022-м быў адхілены 31% заявак ад грамадзян РФ, то ў 2023-м — ужо 41%.
А вось адмоў беларусам у 2023 (пакуль) на 10% менш, ніж летась.
Высновы:
- Сярэдні працэнт адмоў па заяўках беларусаў за 2022-2023-і складае 28%.
- Сярэдні працэнт станоўчых кейсаў — 63,5%.
- Найбольшы працэнт ухвал (акрамя спецыяльных кейсаў) — у дазволаў на падставе навучання ў Грузіі і ўз’яднання сям'і.
- Купля нерухомасці не гарантуе атрымання дазволу на жыхарства прыкладна ў траціне выпадкаў.
- Часцей за ўсё беларусы падаюцца на дазвол на жыхарства на падставе ІП або працы на грузінскую кампанію. Больш за палову заявак сканчаюцца поспехам.
Яшчэ рана казаць пра дынаміку колькасці адмоў у 2023 у параўнанні з мінулым годам. Пакуль статыстыка здаецца падобнай і нават крыху пазітыўнейшай, але паглядзім, што адбудзецца з заяўкамі (новымі і ў статусе «на разглядзе») пры канцы года.
Читать на dev.by