У Францыі арыштавалі дзевяць прадстаўнікоў кампаніі па вытворчасці паўправаднікоў Ommic. Іх падазраюць у перадачы Кітаю і Расіі ўнікальных тэхналогій.
Паводле даных Le Parisien, Ommic валодае ўнікальнай тэхналогіяй вырабу чыпаў з ужываннем нітрыту галію. Кампанія спецыялізуецца, у прыватнасці, на выпуску маналітных мікрахвалевых інтэгральных схем. Такія чыпы ўжываюць як у навуковых, такі ў ваенных мэтах, у тым ліку ў радарах і ракетах.
Распрацоўкі Ommic адрозніваюцца ад аналагаў тым, што магутнасць мікрасхем вытворцы ў тры разы большая пры меншым спажыванні энергіі. Таксама ў кампаніі ёсць магчымасць вырабляць іх з матэрыялу, які ў тры разы таннейшы, ніж у канкурэнтаў. Пасля пачатку расследавання французскія ўлады прыпынілі дзейнасць Ommic. У чэрвені яе купіў вытворца паўправаднікоў Macom з ЗША.
Французская разведка даўно адсочвала сувязі Ommic з Кітаем. Першыя падазрэнні ўзніклі ў студзені 2021 года пасля перахопу партыі з 844 чыпаў, якія накіроўваліся ў Кітай. Кампанія не задэкларавала іх належным чынам. Пасля гэтага следства выявіла цэлую сетку паставак у Кітай і Расію.
Выявілася, што 94% акцый кампаніі нібыта кантралюе кітайскі бізнэсовец праз заснаваныя ў Францыі фірмы. Выданне сцвярджае, што ён паставіў на ключавыя пасады блізкіх яму людзей і нават адпраўляў на працу ў Кітай французскіх інжынераў, а таксама стварыў у Кітаі аналагічную кампанію.
Рашэнне аб затрыманні і допыце прадстаўнікоў кіраўніцтва фірмы было прынята яшчэ ў сакавіку гэтага года. Кітайскаму бізнэсоўцу выстаўленыя абвінавачванні завочна, бо мужчына знаходзіцца па-за межамі Францыі. Арыштаваным пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Правильно сделали
Вот именно, технологии должны быть сконцентрированы в одних руках – нечего их продавать!