Ва ўзломах AT&T і Verizon падазраюць салдата арміі ЗША
Пракуратура ЗША афіцыйна звязала арышт вайскоўца арміі ЗША з маштабным крадзяжом тэлефонных запісаў амерыканскіх кампаній AT&T і Verizon летась.
Кэмеран Джон Вагеніус, спецыяліст па камунікацыях арміі ЗША, быў арыштаваны ў Тэхасе 20 снежня і пазней экстрадаваны ў штат Вашынгтон. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў незаконнай перадачы канфідэнцыйных тэлефонных запісаў.
Паводле новых судовых дакументаў, абвінавачванні супраць Вагеніуса звязаныя з ранейшым абвінавачваннем двух меркаваных хакераў, Конара Моўкі і Джона Бінса, якіх урад ЗША падазрае ў множных нападах на кампанію воблачных вылічэнняў Snowflake.
Хакерскія атакі на Snowflake сталі аднымі з самых маштабных кібератак мінулага года, якія закранулі больш як 160 кампаній, уключаючы AT&T, LendingTree, Santander Bank і Ticketmaster. Большасць пацярпелых кліентаў Snowflake не выкарыстоўвала шматфактарнай абароны, якой на той час кампанія не патрабавала.
У выніку гэтых нападаў адбыўся масавы крадзеж даных. Сярод пацярпелых апынулася AT&T, у якой былі выкрадзеныя «амаль усе» запісы выклікаў кліентаў за 2024 год, і Verizon, у якой быў скрадзены значны аб’ём журналаў выклікаў кліентаў.
Пракуроры сцвярджаюць, што скрадзеныя даныя змяшчаюць асабістую інфармацыю, нумары мабільных тэлефонаў і IMEI, даты нараджэння, паштовыя і электронныя адрасы, паролі, нумары сацыяльнага страхавання, ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама нумары плацежных карт і банкаўскіх рахункаў.
Читать на dev.by