Восем амерыканскіх СМІ падалі ў суд на OpenAI і Microsoft за выкарыстанне іх артыкулаў

Амерыканскае Выдавецтва MediaNews Group, якое валодае некалькімі выданнямі, падала ў суд на стартап за парушэнне аўтарскіх правоў на свае матэрыялы.

2 каментарыя

Паводле звестак Reuters, у пазоўнай заяве згадваюцца выданні New York Daily News, Chicago Tribune, Orlando Sentinel, Sun Sentinel, The Mercury News, The Denver Post, The Orange County Register і Pioneer Press. Абвінавачванне лічыць, што OpenAI і Microsoft незаконна капіявалі мільёны артыкулаў для навучання сваіх моўных мадэляў чат-ботаў ChatGPT і Copilot.

Паводле слоў юрыстаў MediaNews, сістэмы штучнага інтэлекту здольныя дадаваць да тэкстаў арыгінальных публікацый недакладную інфармацыю, што шкодзіць рэпутацыі зыходных СМІ. Таксама чат-боты могуць выдаваць на запыт абароненыя аўтарскім правам фрагменты публікацый, пры гэтым не спасылаючыся на першакрыніцу.

Абвінавачванне патрабуе матэрыяльную кампенсацыю шкоды і судовую забарону на выкарыстанне матэрыялаў для навучання АІ. Раней аналагічныя пазовы супраць кампаній падалі Тhe New York Times, The Intercept, Raw Story і AlterNet.

Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI, каб не адстаць ад Google
Па тэме
Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI, каб не адстаць ад Google
OpenAI столкнулась с еще одной жалобой на «галлюцинации» ChatGPT в ЕС 
По теме
OpenAI столкнулась с еще одной жалобой на «галлюцинации» ChatGPT в ЕС
OpenAI просіць суд адхіліць пазоў Маска, які абвінавачвае стартап у пагоні за прыбыткам
Па тэме
OpenAI просіць суд адхіліць пазоў Маска, які абвінавачвае стартап у пагоні за прыбыткам

Читать на dev.by