Vox populi vox Dei: Маск аднавіў акаўнт Трампа ў Twitter
Сацсетка аднавіла доступ да заблакаванага раней акаўнта былому прэзідэнту ЗША. За разблакаванне выказаліся 52% апытаных у Twitter карыстальнікаў.
48,2% выказаліся супраць разблакавання Трампа. Усяго ў апытанні Маска ўдзельнічалі 15 мільёнаў карыстальнікаў, яе ўбачылі 134 мільёны чалавек. Незадоўга да заканчэння апытання Маск паведаміў пра напад на яго «арміі ботаў і троляў». «Некалькі цікавых урокаў для чысткі будучых апытанняў», — дадаў ён. Па заканчэнні апытання бізнэсовец напісаў твіт з лацінскай фразай Vox populi, vox Dei («Голас народу — голас Бога»).
Амаль адразу профіль Трампа зноў стаў актыўны, а колькасць падпісчыкаў менш чым за гадзіну вырасла ад 500 тысяч да больш як 1 мільёна. Раней у студзені 2021 года сацсетка назаўжды заблакавала Трамп пасля штурму Капітолія «праз рызыку далейшага падбухторвання да гвалту». У акаўнта былога прэзідэнта ЗША было амаль 90 мільёнаў падпісчыкаў.
Сам Трамп пасля абвесткі Маска заявіў, што не бачыць «ніякіх нагод» для вяртання ў твітар і што будзе карыстацца сваёй новай сацсеткай Truth Social. Пасля блакавання Трамп вырашыў стварыць сваю сацсетку. Ён заявіў, што гэтая платформа «не будзе дыскрымінаваць [карыстальнікаў] на глебе палітычнай ідэалогіі».
Читать на dev.by