Усе гавораць пра пагрозу дэфолту ў ЗША. Ці гэта сур'ёзна?
Спыталіся ў эксперта BEROC.
Пагроза дэфолту ў ЗША 1 чэрвеня — фонавая тэма ў сусветных медыя (напрыклад, вось і вось). У студзені 2023 года Штаты зноў дасягнулі столі дзярждоўгу (S31,4 трлн), зусім хутка грошы могуць скончыцца, і тады краіна перастане плаціць па рахунках. Як вынік — катастрофа для Амерыкі і крызіс ва ўсім свеце.
Самае відавочнае выйсце — падняць планку дзярждоўгу, але ўсё ўпіраецца ў спрэчку рэспубліканцаў і дэмакратаў. Палата прадстаўнікоў, якую ўзначальваюць рэспубліканцы, згодная павысіць ліміт у абмен на скарачэнне бюджэтных расходаў. Дэмакраты хочуць павышэння без умоў. dev.by задаў эксперту даследчага цэнтра BEROC Льву Львоўскаму наіўнае пытанне: а што, калі ўсё ж дэфолт? Што будзе з нашым рэгіёнам і ІТ?
— Звяртаць вялікую ўвагу на навіны пра дэфолт ЗША не варта. У ЗША адбываецца тое, што адбывалася ўжо шмат разоў, — пагроза тэхнічнага дэфолту. У адрозненне ад фактычнага дэфолту, у выпадку тэхнічнага грошы на выплату даўгоў ёсць, але краіна з нейкай прычыны не можа імі скарыстацца.
ЗША маюць ліміт дзярждоўгу, і калі ён дасягнуты, Казначэйства фармальна не можа браць новыя даўгі, у выніку могуць узнікнуць праблемы з фінансаваннем дзяржспажывання, дзяржпраграм, магчыма, дзяржінвестыцый і нават папярэдняга доўгу.
Каб пазбегнуць гэтага, парламент мае прагаласаваць за павелічэнне столі дзярждоўгу. Насамрэч гэта фармальнасць, так адбывалася ўжо не раз. Але парламентарыі, якія знаходзяцца ў апазіцыі, заўсёды выкарыстоўваюць яе для палітычнага торгу. То-бок гэта элемент унутранай палітыкі ЗША: усе разумеюць, што дэфолту не аб’явяць, што столь дзярждоўгу будзе павышаная і ўсё будзе добра.
А калі ўсё ж дапусціць дрэнны сцэнар?
Гэта немагчыма. Наступствы дэфолту ЗША суперсур’ёзныя. Ён выкліча крызіс неверагоднага маштабу, балюча ўдарыць па ўсіх краінах свету, але найперш па самой Амерыцы. Дзеля чаго?
Аб’яўляць дэфолт і разбураць усю амерыканскую эканоміку дзеля палітычнага супрацьстаяння не будуць ані дэмакраты, ані рэспубліканцы. Вядома, калі вы носіце стрэльбу, то ў любы момант можна пачаць страляць сабе ў нагу, але базавае прадказанне — што вы не будзеце так рабіць.
Дэмакрат Байдэн падчас выступу ў кангрэсе 9 мая заявіў, што «дэфолт не варыянт» і яго прадухіленне «з’яўляецца асноўным абавязкам кангрэса Злучаных Штатаў.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by