Уступілі ў сілу абавязковыя ўнёскі ў ФСАН для самазанятых. Каго з айцішнікаў закране

1 кастрычніка запрацавала норма пра абавязковае адлічэнне пенсійных унёскаў для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць (іх яшчэ называюць самазанятымі). Каму прыйдзецца раскашэліцца?

8 каментарыяў

Тым айцішнікам, якія працуюць на ППД, можна не турбавацца. Іх падатковая стаўка 10% ужо ўключае адлічэнні ў ФСАН, так што для іх (прынамсі, пакуль), нічога не зменіцца.

Айцішнікі-ІП (дарэчы, мінчукам зноў можна рэгістравацца) і так плацілі ў ФСАН не менш за 35% ад мінімальнай зп, для іх у гэтых адносінах пакуль усё па-ранейшаму. Праўда, нядоўга: ад 1 студзеня 2025 года іпэшнікаў, верагодна, чакае прагрэсіўная шкала пры вылічэнні ўнёскаў. 

Раскашэліцца ўжо цяпер прыйдзецца тым самазанятым айцішнікам, якія працуюць на адзіным падатку. Ад 1 кастрычніка яны павінны будуць выплачваць у ФСАН як мінімум 29% ад мінімальнага заробку за кожны працоўны месяц. За гэта «адзіншчыкам» будзе налічвацца страхавы стаж.

Сума не такая ўжо маленькая. У 2024 годзе мінімальная зп роўная 626 BYN, значыць, унёскі за кастрычнік-снежань складуць 554,6 BYN (626×3×29%). 1 студзеня ўнёскі падымуцца разам з новым памерам мінімальнай зп.

Каб не плаціць за непрацоўныя месяцы, трэба да 31 сакавіка па прыкладзе ІП падаць у ФСАН форму персаніфікаванага ўліку ПУ-3.

Самазанятых абавяжуць плаціць у ФСАН. Айцішнікаў таксама? А на ППД?
Па тэме
Самазанятых абавяжуць плаціць у ФСАН. Айцішнікаў таксама? А на ППД?

Читать на dev.by