Вы ўжо фабілі? Хутчэй за ўсё, вы робіце гэта проста цяпер
Уявіце сітуацыю: вы ў кампаніі знаёмых, якія гутараць пра нейкія дробязі. Размова вам хутка надакучыла — і рука аўтаматычна пацягнулася да тэлефона. Вы пачынаеце бязмэтна скроліць сацсетку, зрэдку ўстаўляючы свае рэплікі ў размову. Для такога занятку ёсць асобнае слова, якое пазначае новую праблему ў зносінах людзей. Разбіраемся, да чаго прыводзіць заліпанне ў смартфоне і як гэтаму даць рады.

Як гэта называецца
Цяпер ёсць просты тэрмін, які апісвае сітуацыю, калі карыстальнік ігнаруе суразмоўцаў і заліпае ў смартфоне. Фабінг — гэта адная з праяў залежнасці ад гаджатаў і інтэрнэту. Назва phubbing паходзіць ад phone і snubbing (ставіцца з пагардай). Упершыню тэрмін з’явіўся ў Аўстраліі — у слоўніку Macquarie у 2008 годзе.
Ва ўсім свеце пра новае слова даведаліся дзякуючы кампаніі па барацьбе з фабінгам STOP PHUBBING. Падчас фабінгу людзі звычайна абнаўляюць статус, перапісваюцца з кімсьці цікавейшым за жывога суразмоўцу, глядзяць мемы, шукаюць музыку або гугляць усякую лухту. Даследчыкі высветлілі, што за вячэрай у рэстаране ў сярэднім адбываецца 36 выпадкаў фабінгу. 97% людзей прызнаюць, што з фабінгам ежа становіцца менш смачнай. Падлеткі становяцца ўразлівай групай: яны лічаць за лепшае камунікаваць праз паведамленні, а не асабіста.
Напэўна вы фабіце штодня
Фабінг становіцца нормай у камунікацыі. Нешматлікія апытаныя навукоўцамі карыстальнікі ведалі, што гэта такое, але практычна ўсе гэтым займаліся. Таксама існуе нейкая сувязь паміж фабінгам і інтэрнэт-залежнасцю, а таксама ўзроўнем самакантролю. Сваю ролю адыгрывае і FoMO (англ. Fear of missing out) — псіхічны стан, калі карыстальнік баіцца прапусціць нешта цікавае або важную падзею. Сацсеткі ўзмацняюць гэтае адчуванне — і людзі нават не заўважаюць, як правальваюцца ў сацсеткі на некалькі гадзін, назіраючы за чужым жыццём.
Фабінг перашкаджае працы і адносінам
Яшчэ адное цікавае назіранне — гэта скрыжаваны фабінг. Калі на працы вы ўвесь час заліпаеце ў тэлефоне пры важных размовах з калегамі, то яны, хутчэй за ўсё, пачнуць займацца тым жа самым з вамі. Так фабінг пракраўся ў карпаратыўную культуру, дзе цэніцца хуткасць і эфектыўнасць камунікацыі. Аднак чалавечы мозг не здольны камунікаваць з усімі адначасова — і засяроджвае ўвагу на нейкім адным з каналаў зносін.
Фабінг стаў павальнай эпідэміяй і нават патэрнам паводзін: амаль у кожнай серыі Keeping Up with the Kardashians ёсць хаця б адзін удзельнік, які фабіць.
Фабінг пракраўся і ў асабістыя адносіны. Турэцкія навукоўцы высветлілі, што шлюбныя пары, якія рэгулярна фабяць, менш шчаслівыя ў шлюбе, чым тыя, хто гэтага не робіць. Гэта выглядае лагічна: нікога не задаволяць адносіны, у якіх адзін партнёр ігнаруе іншага і вытарэшчваецца ў тэлефон. Амаль 47% апытаных распавялі, што падвяргаліся фабінгу з боку партнёраў. У 23% былі з-за гэтага канфлікты, а каля 37% адзначылі, што фабінг быў прычынай іх дэпрэсіі. На шчасце, даследчыкі раяць знайсці просты выхад са становішча — трэба часцей выключаць свой тэлефон.
Як зразумець, што гэта фабінг
Прыкметы фабінгу знаёмыя любому карыстальніку. Чалавек не можа адарвацца ад гаджата падчас ежы. Ён не пакідае тэлефона ў сумцы або кішэні, а па дарозе пастаянна яго правярае, баючыся выпусціць што-небудзь важнае. Хапаецца за тэлефон, як толькі прыходзіць апавяшчэнне, нават калі працуе, кіруе машынай або з кімсьці размаўляе. Часта гэта адбываецца рэфлекторна: нават пры гуку чужога апавяшчэння чалавек усё роўна праверыць свой гаджат.
Як адвучыцца фабіць
Адвучыцца ад гэтай згубнай звычкі няпроста. Калі вы заўважылі, што не можаце правесці без гаджата і некалькіх хвілін, варта разабрацца ў трыгерах, якія прыводзяць да фабінгу.
Ешце без анлайну. У першую чаргу неабходна разбурыць звычку сумяшчаць адразу некалькі спраў: напрыклад, не заліпаць у тэлефоне падчас ежы. Адцягваючыся, чалавек можа з’ядаць лішняе, а яго мозг канцэнтруецца не на гусце і насычэнні, а на стужцы навін.
Замяніце кантэнт. Пастаянны скролінг павышае ўзровень трывогі: чалавеку здаецца, што ён прапусціць нешта важнае. Калі вы не ў сілах адмовіцца ад тэлефона адразу, заменіце бяздумны фабінг на нешта больш карыснае: чытайце кнігі або слухайце падкасты, гэта знізіць трывожнасць.
Пачакайце і азірніцеся вакол. Калі атрымліваеце паведамленні, дазвольце сабе не адказваць імгненна, калі гэта магчыма. Часта беззмястоўнымі гутаркамі, рылзамі і ціктокамі мы спрабуем перамагчы трывогу або нуду. Знайдзіце занятак у афлайне, які будзе вас «зазямляць» і супакойваць у такія моманты.
Падумайце, наколькі гэта важна. Нарэшце, добры спосаб барацьбы з фабінгам — гэта практыкаваць усвядомленасць. Наступны раз, калі будзеце скроліць стужку або правяраць паведамленні, спытайце сябе, наколькі гэта важна цяпер, ці ўсё ж такі ў вашым жыцці ёсць справы важнейшыя і цікавейшыя.
Звярніцеся да спецыяліста. Калі ж простыя спосабы не дапамагаюць, варта пагутарыць пра гэта са спецыялістам — тэрапеўтам або псіхолагам. Празмернае захапленне смартфонам можа выявіцца толькі сімптомам больш сур’ёзнай праблемы.
Да, и по статистике мальчики это делают в 99% случаев, а святые девочки только в 20% случаев. Вот только если зайти в любой секс-шоп, то почему-то 99% игрушек там будет для девочек.
Наверное статистику подсчитывали в Белстате;
Ох же блин какой у вас опыт!!! 99% означает погрешность точностью 1%. Для этого математически нужно опробовать как минимум 100 событий.
А впрочем, я не удивлён! Порой за няшечкой-стройняшечкой такой шлейф тянется.... Порой.... Порой.... Совсем не часто, да....
Если вернуться к изначальному смыслу слова, то я бы сказал, что нехорошо кого-либо утомлять своим неинтересным обществом до такой степени, что другому человеку приходится фабать.
Представьте ситуацию: вы в компании знакомых, которые беседуют о каких-то пустяках. Разговор вам быстро наскучил — и рука автоматически потянулась к телефону. Вы начинаете бесцельно скроллить соцсети
🥴 🤯
Не представил. А это ещё одно заболивание мозга помимо браузера головного мозга?
Люди зачем вы помещаете себя в такие компании???????
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Фабать нехорошо, но мы все это делаем.
Да, и по статистике мальчики это делают в 99% случаев, а святые девочки только в 20% случаев. Вот только если зайти в любой секс-шоп, то почему-то 99% игрушек там будет для девочек.
Наверное статистику подсчитывали в Белстате;
Даже в секс шопе можно найти призрак белстата
это потому что 99% мальчиков не в состоянии обеспечить достойный финиш, приходится самим догоняться
Ох же блин какой у вас опыт!!! 99% означает погрешность точностью 1%. Для этого математически нужно опробовать как минимум 100 событий.
А впрочем, я не удивлён! Порой за няшечкой-стройняшечкой такой шлейф тянется.... Порой.... Порой.... Совсем не часто, да....
Если вернуться к изначальному смыслу слова, то я бы сказал, что нехорошо кого-либо утомлять своим неинтересным обществом до такой степени, что другому человеку приходится фабать.
За себя говори.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 жніўня 2023, 18:07
Не
🥴 🤯
Не представил. А это ещё одно заболивание мозга помимо браузера головного мозга?
Люди зачем вы помещаете себя в такие компании???????
Одни вопросы ????????????????