Выкіды цэнтраў апрацоўкі даных на 662% большыя, чым паведамляў бігтэх

Тэхналагічныя кампаніі пастаянна кажуць пра свой унёсак у барацьбу з кліматычнымі зменамі. Аднак бум штучнага інтэлекту паказаў, што індустрыі ўсё цяжэй хаваць сапраўдныя выдаткі на цэнтры апрацоўкі даных.

2 каментарыя

Паводле аналізу The Guardian, ад 2020 да 2022 года фактычныя вугляродныя выкіды ад цэнтраў апрацоўкі даных Google, Microsoft, Meta і Apple павялічыліся прыкладна на 662%, што ў 7,62 разы больш, чым паведамлялася афіцыйна. З гэтай пяцёркі Amazon лідзіруе па колькасці выкідаў, другая ў спісе —Apple — стварыла выкідаў амаль у два разы менш у 2022 годзе.

Усе названыя кампаніі заявілі аб імкненні да вугляроднай нейтральнасці, хоць Google прыйшлося перагледзець свае планы і стандарты ўліку выкідаў праз крытыку ў некарэктнай статыстыцы. Amazon з’яўляецца апошняй з пяцёркі, якая зрабіла гэта, заявіўшы пра планы ў ліпені гэтага года. Аднак аналітыкі адзначаюць, што кампанія пашырае выкарыстанне выкапнёвага паліва.

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва мяркуе, што на ЦАД прыпала ад 1% да 1,5% сусветнага спажывання электраэнэргіі ў 2022 годзе, яшчэ да АІ-буму і запуску ChatGPT. Індустрыя АІ значна больш энергаёмістая, чым традыцыйныя воблачныя тэхналогіі. Паводле даных Goldman Sachs, для апрацоўкі запыту ChatGPT патрабуецца ў 10 разоў больш энергіі, чым для пошуку Google. Morgan Stanley прагназуе, што выкіды ЦАД ва ўсім свеце складуць да 2,5 мільярда тон да 2030 года.

Дорогое удовольствие: данные для ИИ имеют такую цену, которую может позволить себе только бигтех
По теме
Дорогое удовольствие: данные для ИИ имеют такую цену, которую может позволить себе только бигтех
Лічбавая засуха: распрацоўка АІ патрабуе ўсё больш вады, якой становіцца ўсё менш
Па тэме
Лічбавая засуха: распрацоўка АІ патрабуе ўсё больш вады, якой становіцца ўсё менш
Кампаніі засумняваліся ў карысці ад пераходу ў воблака: гэта больш не эканоміць грошай
Па тэме
Кампаніі засумняваліся ў карысці ад пераходу ў воблака: гэта больш не эканоміць грошай

Читать на dev.by