Выручка Apple упала, кампанія не плануе масавых скарачэнняў

Кампанія апублікавала справаздачу за другі фінансавы квартал 2023 года. Паводле слоў Ціма Кука, Apple не плануе скарачаць штат супрацоўнікаў.

1 каментарый

Выручка кампаніі знізілася на 3% да $94,84 мільярда. Чысты прыбытак за квартал склаў $24,16 мільярда. Выручка ад продажу iPhone павялічылася на 2% да $51,33 мільярда, што вышэй за прагноз аналітыкаў. Продажы Mac упалі больш як на 31% за год да $7,17 мільярда. Выручка ад продажу iPad таксама знізілася на 13% і склала $6,67 мільярда.

Выручка ад App Store ды іншых сэрвісаў кампаніі вырасла на 5,5% да $20,9 мільярда. Таксама рада дырэктараў кампаніі ўхваліла выкуп акцый і выплату дывідэндаў на суму $90 мільярдаў. Кіраўнік Apple Цім Кук заявіў, што кампанія не плануе праводзіць скарачэнне штату і разглядае гэта як «крайнюю меру».

Apple просіць скасаваць пазоў на $2 млрд пра штучнае запавольванне iPhone
Па тэме
Apple просіць скасаваць пазоў на $2 млрд пра штучнае запавольванне iPhone
Apple і Google распрацоўваюць функцыю для пошуку «непажаданых» трэкераў
Па тэме
Apple і Google распрацоўваюць функцыю для пошуку «непажаданых» трэкераў
Bloomberg: Apple пакажа новы MacBook Air на WWDC
Па тэме
Bloomberg: Apple пакажа новы MacBook Air на WWDC

Читать на dev.by