Выручка Meta ўпершыню вырасла пасля трох кварталаў зніжэння. Метавёрс дагэтуль прыносіць страты

Выручка вырасла ў першым квартале гэтага года на 3% да $28,6 мільярда. Раней яна зніжалася тры кварталы запар.

Пакінуць каментарый

Чысты прыбытак Meta знізіўся на 24% — ад $7,4 мільярда да $5,7 мільярда. Падраздзяленне Reality Labs, якое займаецца распрацоўкай метасусвету і AR/VR-прылад, застаецца стратным. Ягоная выручка ўпала ад $695 мільёнаў да $339 мільёнаў, а чыстая страта дасягнула $3,99 мільярда ў параўнанні з $2,96 мільярда годам раней. У 2022 годзе падраздзяленне панесла страты ў памеры $13,72 мільярда.

Цяпер у Meta працуе каля 77,1 тысячы чалавек. Раней у лістападзе 2022 года кампанія звольніла 11 тысяч супрацоўнікаў і плануе скараціць яшчэ 10 тысяч працаўнікоў у 2023 годзе. Штодзённая колькасць актыўных карыстальнікаў Facebook дасягнула 2,04 мільярда, што на 4% больш за леташні паказчык. Колькасць актыўных карыстальнікаў на месяц складае 2,99 мільярда, што на 2% больш папярэдняга года.

Паводле даных CNBC, публікацыя справаздачы прывяла да росту акцый кампаніі на 12%. У 2022 годзе акцыі Meta страцілі каля 70% кошту, аднак ужо сёлета вярнулі 74%.

Reuters: Meta зразумела, што значна адстала ў АІ-гонцы і цяпер выдаткоўвае мільярды на працэсары
Па тэме
Reuters: Meta зразумела, што значна адстала ў АІ-гонцы і цяпер выдаткоўвае мільярды на працэсары
ФБР і Інтэрпал просяць Meta адмовіцца ад скразнога шыфравання для абароны дзяцей
Па тэме
ФБР і Інтэрпал просяць Meta адмовіцца ад скразнога шыфравання для абароны дзяцей
FT: Meta хочет отказаться от политической рекламы в ЕС 
По теме
FT: Meta хочет отказаться от политической рекламы в ЕС

Читать на dev.by