Узляцела колькасць вакансій для спецыялістаў па генератыўным АІ

Аналітыкі пляцоўкі для пошуку вакансій Adzuna сцвярджаюць, што працадаўцы ўсё больш шукаюць спецыялістаў з веданнем тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

У маі ў ЗША праз Adzuna было выстаўлена 7,8 млн вакансій. Генератыўны АІ быў згаданы ў 1496 з іх — супраць 185 вакансій у гэтым студзені і ўсяго трох у маі 2022 года. Там адзначаюць, што генератыўным АІ таксама актыўна цікавяцца інвестары і суіскальнікі.

Мацней за ўсё тэндэнцыя выяўляецца ў сферы ІТ, інжынерыі, тэсціраванні софту, навуковым кірунку, а таксама ў бухгалтэрыі, фінансах і продажах. Акрамя гэтага, у Adzuna назіраюць усплёск вакансій, якія патрабуюць навыкаў працы беспасярэдне з ChatGPT. Эксперты Seeking Alpha адзначаюць, што мінімум 49 кампаній, чые акцыі таргуюцца на амерыканскіх біржах, казалі пра чатбот OpenAI падчас сваіх квартальных справаздач у гэтым маі.

Кампаніі гатовыя плаціць такім спецыялістам добрыя грошы. У сярэднім у вакансіях са згадкай генератыўных АІ прапаноўваюць $146 244, а ў тых, якія маюць на ўвазе працу з ChatGPT — $133 000.

У Adzuna мяркуюць, што на працягу года колькасць вакансій са згадкай генератыўных АІ, ChatGPT і чатботаў у цэлым будзе толькі расці.

АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў
Па тэме
АІ пазбавіць працы да 300 млн супрацоўнікаў
Промпт-інжынер: прафесія, дзе не патрэбны айцішны бэкграўнд і можна атрымліваць да $335К на год
Па тэме
Промпт-інжынер: прафесія, дзе не патрэбны айцішны бэкграўнд і можна атрымліваць да $335К на год
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ

Читать на dev.by