У Lesta просяць не хадзіць з мерчам Wargaming. Вось якія рэчы прадае каманда
Супрацоўнікаў Lesta «папрасілі ўстрымацца ад нашэння ў офісе вопраткі з мерчам Wargaming, бо Lesta і Wargaming — гэта розныя кампаніі», расказваюць самі супрацоўнікі.
Мы ж ведаем, куды часта сыходзіць такая вопратка ды іншыя падарункі ад кампаній. Праверылі, што з рэчаў з лога Wargaming цяпер прадаюць на «Куфры».
Рэчаў ад Wargaming не тое каб мала, але іншым часам наш «улоў» бываў і тлусцейшым. Біклажка, два тэрмакубкі, чырвоная футболка, плед, дзіцячы шалік з мішкам.
Зімовыя наборы з шапачак і шалікаў на «Куфры» прадаюцца ўжо 1,5 года — толькі знікае адная аб’ява, як ёй на змену прыходзіць іншая. Увесну 2022 года іх ацэньвалі па 100 рублёў, цяпер па 50-60.
Традыцыйна ёсць гадзіннікі.
Хтосьці прадае біякамін.
А хтосьці — столік-бар у выглядзе глобуса. Пакуль мы пісалі матэрыял, ён паспеў двойчы патаннець: ад 300 рублёў да 250.
У аб’яве пазначана, што столік магнітны і ў камплекце ёсць некалькі магнітаў з лагатыпам. «Унікальная і арыгінальная рэч, выпушчаная лімітаваным накладам у гонар пяцігоддзя WoT», — нахвальвае лот аўтар. А яшчэ дадае, што ў яго эксклюзіў «упустую стаіць на лецішчы» — «не выкарыстоўваўся».
Таксама на «Куфры» можна сустрэць аб’яву аб продажы лога Wargaming на сцяну.
А яшчэ тут прадаюць банер. Аўтар аб’явы ўдакладняе, што «салідная канструкцыя служыла ўпрыгожваннем. Мае нязначныя пашкоджанні. Для фанатаў гульні выдатны артэфакт. З часам будзе даражэць». Аднак сам прадавец цану знізіў ужо на 40% — год таму ён хацеў за яго 500 рублёў, цяпер 300.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by