WhatsApp дадаў функцыю самазнішчэння аўдыяпаведамленняў

Meta дадасць у месенджар функцыю «Паглядзець адзін раз» — самазнішчальных галасавых паведамленняў. Раней функцыя з’явілася для фатаграфій і відэа.

Пакінуць каментарый

Гэтае абнаўленне забяспечвае дадатковы ўзровень абароны персанальных даных. WhatsApp прапаноўвае выкарыстоўваць новую функцыю для сітуацый, якія патрабуюць падвышанай канфідэнцыйнасці, напрыклад, пры перадачы прыватнай інфармацыі.

Функцыя будзе паэтапна ўкараняцца ў праграму на платформах iOS і Android. Для актывацыі функцыі карыстальнікам трэба выбраць опцыю пры запісе галасавога паведамлення, націснуўшы на кнопку «1» побач з візуальнай выявай паведамлення.

У Facebook Messenger нарэшце з’явілася скразное шыфраванне — як у WhatsApp
Па тэме
У Facebook Messenger нарэшце з’явілася скразное шыфраванне — як у WhatsApp
WhatsApp тэсціруе чат-бота на аснове АІ
Па тэме
WhatsApp тэсціруе чат-бота на аснове АІ
Цукерберг надеется на WhatsApp: мессенджер хотят сделать ключевым сервисом Meta
По теме
Цукерберг надеется на WhatsApp: мессенджер хотят сделать ключевым сервисом Meta

Читать на dev.by